O.Torvald

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
O.Torvald
O.Torvald. Eurovision Song Contest 2017, Semi Final 2 Rehearsals. Photo 294.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-рок, поп-панк, альтэрнатыўны рок, грандж, ню-метал
Гады 2005 — дагэтуль
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Палтава, Кіеў
Адкуль Палтава
Мова песень украінская
руская
англійская
Лэйблы Весна Music, Moon Records
Склад Яўген Галіч
Дзяніс Мізюк
Мікалай Райда
Сашка Салоха
Мікіта Васільеў
Былыя
ўдзельнікі
Аляксандр Нечыпарэнка
Андрэй Літвінок
Ігар Адарук
Уладзімір Якаўлеў
o-torvald.com
Commons-logo.svg O.Torvald на Вікісховішчы

«O.Torvald» («О.То́рвальд») — украінская рок-група, заснаваная ў 2005 годзе ў Палтаве. У 2006 годзе група пераехала ў Кіеў. Першы студыйны альбом «O. Torvald» выйшаў у 2008 годзе. Па стане на 2016 год група мае 6 пласцінак. Зараз гурт складаецца з пяці музыкаў. Група прадстаўляе Украіну на Еўрабачанні-2017 у Кіеве з кампазіцыяй «Time» («Час»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння групы пачынаецца з дзіцячага знаёмства Яўгена Галіча з Дзянісам Мізюком (1994 г.). Вялікае жаданне абодвух граць рок-н-рол прывяло да з'яўлення ў 1999 годзе групы «Крути! Педалі», якая праіснавала да 2005 года. 4 лістапада 2005 года ў Палтаве быў заснаваны «O.Torvald». У склад новага калектыву з папярэдняга перайшлі Яўген Галіч (вакал), Дзяніс Мізюк (гітара), Аляксандр Нечыпаренка (гітара) і Ігар Одарюк (памяняў трамбон на бас-гітару). Да каманды далучыўся ўдарнік. Ужо за 5 месяцаў (2006 г.) музыканты пераехалі ў Кіеў і знялі вялікі прыватны дом, у якім першы час жылі ўсе разам[1].

Як і ўсе маладыя гурты, якія прымалі ўдзел у конкурсных фестывалях, у прыватнасці GBOB, Червона Рута, Перлини Сезону, Таврійські ігри. Адначасова група запісвала свае песні, многія з якіх так і засталіся ў дэма-варыянтах.

У канцы 2007 года на адной з кіеўскіх студый O.Torvald пачаў запісваць свой дэбютны альбом, звядзенне даверылі Сашы Піпі (экс-ВВ, Attraktor). Дыск з назвай «O. Torvald — 2008» пабачыў свет у траўні 2008-га на лэйбле «Весна Music», музыканты дапоўнілі яго відэакліпам песні «Не залишай» (Не пакідай).

Пасля выхаду дэбютніка аб O.Torvald загаварылі сур'ёзней, гурт усё часцей пачаў з'яўляцца на тэлебачанні, радыё і ў іншых СМІ. Наступнае відэа знялі ўжо не на песню з альбома, а на стары трэк «Почуття» (Пачуцці).

У пачатку 2009 года амерыканскі рэжысёр ўкраінскага паходжання Алекс Баеў прапанаваў членам групы зняць два відэакліпа. Ён даўно марыў стварыць відэа для групы з Украіны. Было вырашана здымаць песню з альбома групы «Київ-Лондон» і зусім свежы запіс «Не грузи». Праца над кліпамі доўжылася два месяцы.

Масавае прызнанне прыйшло да групы пасля выдання другога альбома «В тобі» (У цябе) ў верасні 2011 года. Альбом складаўся з 12 песень, тры з якіх былі відэакліпамі. O.Torvald прадставіў свой дыск у 30 гарадах Украіны падчас восеньскага турнэ, якое мела назву «У ТОБІ TOUR 2011». Другі альбом гурта «В тобі» шмат у чым адрозніваўся ад дэбютнага дыска. З прыходам у гурт новага бубнача і басіста гурт загучаў інакш.

У лютым 2012 года музыканты наладзілі акустычны тур, падчас якога запісвалі ўсе свае выступы. У красавіку дапрацаваны ў студыі канцэртныя запісы было выдадзена як дыск «Акустычны». Адначасова музыкі O.Torvald пачалі працу над трэцім студыйным альбомам.

Летам група згуляла на 20 фестывалях, сярод іх Prosto Rock ( Linkin Park, Garbage), Краще Місто (з EvanescenceThe Rasmus), Захід, Ekolomyja (Польшча). На фестывалі Global Gathering у ліпені музыканты сумесна з DJ Tapolsky і VovKING прадставілі сумесны электронна-рокавы міні-альбом «Використовуй нас».

Восенню было абвешчана аб выхадзе трэцяга студыйнага альбома «Примат» і прэзентаваны відэакліп на песню «Mr. DJ». Відэа не прайшло цэнзуру ніводнаго з музычных тэлеканалаў. Альбом выйшаў 23 лістапада і ўмяшчаў 16 запісаў, у рамках тура ў яго падтрымку музыканты адыгралі больш за 20 канцэртаў.

Восенню 2014 года група абвясціла аб выхадзе пятага альбома «Ти Є»(Ты Ёсць). Ён з'явіўся 4 снежня 2014.

25 лютага 2017 года група O.Torvald перамогла у фінале ўкраінскага нацыянальнага адбору міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2017», дзе будзе прадстаўляць Украіну. Песенны конкурс адбудзецца 9, 11 і 13 мая ў Міжнародным выставачным цэнтры (МВЦ) Кіева.[2][3]. Спонсарам падрыхтоўкі групы песеннага конкурсу стаў тэлеканал СТБ[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашнія
  • Яўген Галіч — вакал (з 2005); рытм-гітара (з 2011)
  • Дзяніс Мізюк — сола-гітара, бэк-вакал (з 2005)
  • Мікалай Райда — DJ, клавиші (з 2008)
  • Мікіта Васільеў — бас-гітара, бэк-вакал (з 2014)
  • Аляксандр Салоха — ударныя (з 2011)
Былыя
  • Аляксандр Нечыпарэнка — рытм-гітара (2005-2011)
  • Андрэй Літвінок — ударныя (2005-2008)
  • Уладзімір Якаўлеў — ударныя (2008-2011)
  • Ігар Адарук — бас-гітара (2005-2010)
  • Дзмітрый Малычэў — бас-гітара (2010-2011)
  • Уладзімір Ярашэнка — бас-гітара (2011-2014)

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • O.Torvald (2008)[5]
  • В тобі (2011) - У цябе
  • Примат (2012) - Прымат
  • Ти Є (2014) - Ты Ёсць
  • #нашілюдивсюди (2016) - #нашылюдзіўсюды[6]

Іншыя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Акустичний (2012) - Акустычны

Сінглы і асобна выдадзеныя песні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. Спіс песень O. Torvald
  • «Пачуття» (2008) - Пачуцці
  • «Не грузи» (2009) - Грузы
  • «УЙ» (2010) - УЙ
  • «Качай» (2010) - Пампуй
  • «Нас двоє» (2011) - Нас двое
  • «Без тебе» (2012) - Без цябе
  • «Mr DJ» (2012)[7]
  • Все спочатку (2014) - Усё спачатку
  • Крик (2014)
  • Киев Днем и Ночью (OST «Кіеў Днём і Ноччу», 2016)
  • Вирвана (2016) - Выдрана
  • #нашілюдивсюди (2016)
  • Твой дух — твое оружие (OST «Правіла бою», 2016)
  • Time (2017) - Час

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Мова Рэжысёр(ы) Альбом
2006 «Не залишай» украінская Яўген Купаносаў «O.Torvald»
2007 «Мама» украінская
«Почуття» украінская
2008 «Зі мною ти» украінская
«Київ-Лондон» украінская
2009 «Не грузи» украінская сінгл
2010 «УЙ» (разам з Вова зі Львова) украінская
«Качай» украінская «В тобі»
2011 «Нас двоє» украінская
«Не відпускай» украінская Аляксандр «Monkey X» Швец
2012 «Без тебе» украінская Оля Журба сінгл
«Светлые Дни» (разам з the Flame) расейская сінгл
«Mr.DJ» украінская Яўген Ножечкін «Примат»
2013 «Не вона» украінская Станіслаў Гурэнка
2014 «Все з початку» украінская Дзяніс Дужнік «Ти Є»
2015 «Там де я» украінская Андрэй Баяр
2016 «Сніг» украінская Кадзім Тарасаў
«Киев днём и ночью»

(OST «Киев Днем и Ночью», 2016)

расейская
Твой дух — твое оружие

(OST «Правило бою», 2016)

расейская «#нашiлюдивсюди»
«#нашiлюдивсюди»[8] украінская Ross Lane

Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]

Па словах Яўгена Галіча, назва групы паходзіць ад рускага слова «отрываться».[9][10]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Джамала з песняю
«1944»
Прадстаўнікі Украіны
на конкурсе песні Еўрабачання
з песняю «Time»

2017
Пераемнік: