Перайсці да зместу

O2 Арэна (Прага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
O2 Арэна
Арыгінальная назва чэшск.: O₂ arena
Месцазнаходжанне Чэхія Прага, Чэхія
Пабудаваны 2004
Адкрыты 27 сакавіка 2004
Уладальнік Bestsport[d]
Хатняя каманда ХК «Славія»
Умяшчальнасць 17 360 (Хакей з шайбай),
18 000 (Канцэрт),
16 805 (Баскетбол),
14 000 (Тэніс)
Сайт o2arena.cz (англ.)(чэшск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

O2 Арэна (чэшск.: O2 Arena) — шматфункцыянальная арэна ў Празе, Чэхія.

Арэна была пабудавана ў 2004 годзе да чэмпіянату свету па хакеі. Да 2008 года называлася Sazka Арэна.

Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай для клуба Чэшскай экстралігі «Славія», з 2012 па 2014 асобныя матчы тут праводзіў клуб КХЛ «Леў». 9 кастрычніка 2012 на арэне быў усталяваны рэкорд наведвальнасці хакейнага матча — 16 304 заўзятара, праведзенага ў сістэме, якая аб'ядноўвае Кантынентальную, Вышэйшую і Моладзевую хакейныя лігі.

З 6 па 8 сакавіка 2015 года на арэне прайшоў чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы.

З 1 па 17 мая 2015 года на арэне прайшоў 79-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.

На арэне вельмі часта ладзяцца канцэрты сусветных музычных зорак.