OMV
Österreichische Mineralölverwaltung AG | |
---|---|
![]() | |
Тып | Aktiengesellschaft[d][1] |
Лістынг на біржы | Wiener Börse[d][1] |
Заснаванне | 1956 |
Размяшчэнне | |
Галіна | нафтавая прамысловасць[1] |
Прадукцыя | нафта |
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | € 1,5 млрд (2005 год) |
Актывы | |
Капіталізацыя | |
Колькасць супрацоўнікаў | |
Даччыныя кампаніі | OMV Česká republika[d][1], OMV Petrom[d][1], Petrol Ofisi[1], Gas Connect Austria[d][1] і OMV Gas Marketing & Trading[d][1] |
Сайт | omv.com |
OMV (па-нямецку Österreichische Mineralölverwaltung AG) — аўстрыйская нафтавая кампанія, найбуйнейшая ў Цэнтральнай Еўропе. Штаб-кватэра — у Вене.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Кампанія заснавана ў 1956 годзе. У 1985 годзе кампанія пачала першы замежны праект у Лівіі.
У 2006—2010 гадах OMV вяла бізнес у Расіі: ёй належалі долі ў шэрагу кампаній, якія мелі ліцэнзіі на разведку і здабычу вуглевадародаў у Саратаўскай вобласці і рэспубліцы Комі. У 2010 годзе кампанія пазбавілася ад расійскіх актываў.[2]
Зліцці і паглынанні[правіць | правіць зыходнік]
У 2004 годзе OMV набыла 51 % акцый румынскай нафтагазавай кампаніі Petrom[3].
Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўная кампанія OIAG валодае 31,5 % акцый OMV, 50,9 % знаходзяцца ў вольным звароце. Таксама аўстрыйскі гігант валодае 95,75 % акцый турэцкай нафтагазавай кампаніі Petrol Ofisi.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Кампанія ажыццяўляе разведку і здабычу нафтапрадуктаў (на 2010 год) у 17 краінах свету (Цэнтральная Еўропа, Паўночная Афрыка, Блізкі Ўсход, Каспійскі рэгіён, Аўстралія, Новая Зеландыя). Дзённая здабыча OMV — 317 тысяч барэляў у нафтавым эквіваленце. OMV належаць газаправоды працягласцю 2000 км, кампанія прадае ў год каля 40 млрд кубаметраў газу. Запасы кампаніі складаюць (разам з румынскай Petrom) 1,21 млрд барэляў нафтавага эквіваленту.[2][3]
У 2005 годзе здабыча нафты і газу склала 44,3 млн барэляў нафтавага эквіваленту, заводы кампаніі перапрацавалі 16,4 млн тон нафты.
Колькасць персанала — 5,2 тыс. чалавек (2006 год), разам з Petrom — 35,8 тыс. чалавек. У 2005 годзе выручка склала 15,58 млрд еўра, чысты прыбытак — 1,5 млрд еўра.
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 http://www.omv.com/SecurityServlet/secure?cid=1255774724505&lang=en&swa_id=426192222530.86884&swa_site=
- ↑ 2,0 2,1 Аўстрыйская OMV сышла з расійскага рынку // oilexp.ru (Праверана 7 верасня 2010)
- ↑ 3,0 3,1 OMV company profile, oilvoice.com (Праверана 14 красавіка 2009)