Асліннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Oenothera)
Асліннік

Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) на лузе ля Блакітнай крыніцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenothera


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27367
NCBI  3939
EOL  38007
GRIN  g:8398
IPNI  28522-1

Аслі́ннік[3][4], Энатэра, Начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з іх занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis), яшчэ шэраг інтрадукаваны.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Асліннік з’яўляецца добрым меданосам. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Некалькі відаў аслінніка — аб’екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[5]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Энотера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]