Office for National Statistics
Нацыянальная статыстычная служба | |
---|---|
Файл:Office for National Statistics logo.png | |
Заснаванне | 1 красавіка 1996 |
Размяшчэнне |
![]() |
Матчына кампанія | UK Statistics Authority[d] |
Сайт | ons.gov.uk |
Нацыянальная статыстычная служба (англ.: Office for National Statistics, ONS, вал.: Swyddfa Ystadegau Gwladol, SYG) — служба ў Вялікабрытаніі, у кампетэнцыю якой уваходзіць збор і апрацоўка статыстычнай інфармацыі пра эканоміка-дэмаграфічнае становішча на нацыянальным ці рэгіянальным узроўні. Апроч гэтага ONS сочыць за станам экалогіі, злачыннасці, турызму, дзіцячай школьнай адукацыі і палітычнай сітуацыі.
Служба была заснавана ў 1996 годзе праз зліццё Цэнтральнай статыстычнай службы (англ.: Central Statistical Office, CSO) і Службы паводле перапісу насельніцтва і грамадскім апытанням (англ.: Office of Population Censuses and Surveys, OPCS). З 2008 года па законе аб абслугоўванні статыстыкі і рэгістрацыі» служба з'яўляецца неміністэрскай.
У службе працуе каля 3 тысяч супрацоўнікаў. Генеральны дырэктар — Стывен Пенек. Бюджэт за 2009-2010 гг. складаў 206,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Аддзяленні службы размяшчаюцца ў Ньюпарце (непадалёк ад Офіса інтэлектуальнай уласнасці Вялікабрытаніі і Tredegar House), Тычфілдхе і Хэмпшыры. Невялікі офіс знаходзіцца таксама ў Лондане.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Office for National Statistics на Вікісховішчы |
---|
- Сайт Office for National Statistics (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 19 лютага 2012.
- UK Statistics Authority (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 19 лютага 2012.
- A Brief History of the ONS (англ.) . Biz/ed. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 19 лютага 2012.