OpenStreetMap

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
OpenStreetMap
Лагатып праекта
Minsk location map.svgГорад Мінск (адзначаны і даму, і POI).
URL www.openstreetmap.org, osm.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Свабодны вэб-картаграфічны сэрвіс
Рэгістрацыя Патрабуецца для рэдагавання
Мова(-ы) англійская, беларуская і іншыя
Мова праграмавання JavaScript[2] і Ruby[3]
Размяшчэнне сервера Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Уладальнік Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap.[1] Падтрымлівае праект некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation
Аўтар Стыў Кост
Пачатак працы 1 ліпеня 2004 года
Бягучы статус Працуе і актыўна развіваецца
Рэйтынг Alexa 6 938[4]
Commons-logo.svg OpenStreetMap на Вікісховішчы

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.

Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[5]

OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпедыі: кожны можа рэдагаваць звесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаванняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[6]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сёняшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! ў якасці падложкі падчас стварэння карт OSM.[7]

У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[8]

Карыстальнікі[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі аграгарадок Моталь на карце OpenStreetMap

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[9]

Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[10]

Стварэнне карт[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з'явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.

Зараз, калі патрапляе вялікі аб'ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.

Камерцыйныя карты[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.

У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[7]

Структура звестак[правіць | правіць зыходнік]

OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:

Зноскі

  1. FAQ - OpenStreetMap (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 22 чэрвеня 2012.
  2. The osm Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.
  3. GitHub — 2007. Праверана 4 жніўня 2019.
  4. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  5. RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
  6. Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.) 
  7. 7,0 7,1 Yahoo! aerial imagery in OSM (англ.) 
  8. We're funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.) 
  9. Stats OpenStreetMap Wiki (англ.) 
  10. We're on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.) 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Растравыя карты і сэрвісы[правіць | правіць зыходнік]

  • OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет)
  • Yournavigation Архівавана 14 ліпеня 2011. — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет)
  • OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа)
  • OpenPisteMap — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты)[1], накладваецца рэльеф.
  • CloudMade Архівавана 24 мая 2012. — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет)
  • OSM Mapper Архівавана 13 ліпеня 2011. — выпраўленне памылак (англ.) 
  • Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone.
  • FreeMap — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)

Спадарожнікавы маніторынг[правіць | правіць зыходнік]

  • GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap[2]
  1. openstreetmap:WikiProject Piste Maps
  2. GPS-Trace Orange