Вужоўнікавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ophioglossaceae)
Вужоўнікавыя

Вужоўнік звычайны (Ophioglossum vulgatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophioglossaceae Martinov, 1820


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17169
NCBI  13828
EOL  4503
GRIN  f:1263
IPNI  30029205-2
FW  54779

Вужоўнікавыя[1] (Ophioglossaceae) — сямейства папарацей, адзінае ў парадку Ophioglossales.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя папараці, паходзяць, верагодна, непасрэдна ад раўнаспоравых форм палеазойскіх анеўрафітапсід. Вужоўнікі — самы своеасаблівы клас папарацей, іх сучасныя прадстаўнікі па шэрагу прыкмет значна адрозніваюцца ад тыповых папарацей. Выдзяляюць роды: вужоўнік (Ophioglossum), граздоўнік (Botrychium), гельмінтастахіс (Helminthostachys). Нешматлікасць відаў указвае на старажытнасць гэтай групы.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць відаў вужоўніка прымеркавана да тропікаў, прадстаўнікі роду гельмінтастахіс (Helminthostachys) насяляюць у трапічных лясах усходняга паўшар’я, а граздоўнік (Botrychium) сустракаецца большай часткай у паўночна-ўмеранай зоне. Нягледзячы на старажытнасць, вужоўнікавыя прымеркаваны не толькі да заценяных лясоў, але растуць на лугах, балотах, у тундравых супольніцтвах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ужовниковые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)