Шматгадовая травяністая цыбульная расліна, вышынёй звычайна ад 40 да 60 (80) см. Цыбуліны 2-4 см у дыяметры, ад яйкападобнай да даўгавата-яйкападобнай формы. Лісце ў ліку (2) 3-4 (-6), памерам 30-50 (-60) х (0,3) 0,6-2 см. Кветаножкі 1,5-3 см. Суквецці 25 да 75-кветкавыя. Пялёсткі 10-16 (-18) х (2) 3-4 мм, зваротналанцэтападобныя, часам даўгаватыя, вострыя. Пялёсткі ўнутры малочна-белыя, звонку маюць раўнамерна зялёныя палосы. Плод — каробачка 1-1,3 х 0,6-0,8 (-1) см, насенне круглявае. Цвіце з красавіка па май.