Ours (песня Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Ours»
Вокладка сінгла «Ours» (Тэйлар Свіфт, 2011)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 22 лістапада 2011
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2009
Жанр кантры
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 3:58
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«Sparks Fly»
(2011)
«Ours»
(2011)
«We Are Never Ever Getting Back Together»
(2012)

«Ours» (бел. «Наша») — шосты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Першапачаткова песня выйшла у якасці прома-сінгла 8 лістапада 2011, а ўжо 22 лістапада была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine як паўнапраўны сінгл і стала даступная для лічбавай дыстрыбуцыі[1]. Нягледзячы на гэта, на кантры-радыё кампазіцыя трапіла толькі 5 снежня[2]. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 6-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Трэк атрымаў некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Ours», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 8 лістапада 2011 песня стала прома-сінглам у падтрыму альбома, а 22 лістапада атрымала правы паўнапраўнага сінгла[1]. На кантры-радыё «Ours» была адпраўлена толькі 5 снежня, але гэта не перашкодзіла ёй дасягнуць першага радка галоўнага амерыканскага чарта кантры-песень Hot Country Songs, што стала 2 запар і 6 увогуле чарттоперам Свіфт у гэтым хіт-парадзе. У Billboard Hot 100 сінгл заняў 13 месца, у Канадзе стаў 68 у асноўным чарце і 1 у кантры-аддзяленні, у Аўстраліі апынуўся на 91 пазіцыі, у Вялікабрытаніі — на 181.

Гэтаю песню, як і некаторыя іншыя са «Speak Now», Тэйлар прысвяціла свайму былому хлопцу Джону Маеру. Яна напісала яе ў 19 гадоў, у 2009 годзе.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" Гэтая песня пра аднаго хлопца, які мне раней вельмі падабаўся, але не падабаўся болей нікому. Я напісала яму гэтую песню, каб ён ведаў, што мне ўсё роўна на меркаванні іншых.

Калі ты ўлюбляешся ў каго-небудзь, раптам усе твае сябры пачынаюць казаць пра вас нешта.У маім выпадку гэта было: "яны не выглядаюць міла разам", "у яго ёсць татуіроўкі", "ён занадта высокі для яе", "ён занадта нізкі для яе", "ён занадта малады для яе", "ён занадта стары для яе". Думаю, калі двое людзей кахаюць адзін аднаго, гэта павінна быць толькі паміж імі.

"

Кампазіцыя атрымала вельмі добрыя водгукі і атрымала некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].

Кліп на песню здымалі два дні ў Нэшвіле. Ён выйшаў 2 снежня 2011 года. Рэжысёр — Дэклан Уайтблум.

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лічбавая дыстрыбуцыя
  1. "Ours" - 3:58
  • СD-сінгл
  1. "Ours" – 3:58
  2. "Ours" (Жывое выкананне) – 4:12

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2010-2012) Вышэйшая

пазіцыя

Сцяг Аўстраліі ARIA 91
Сцяг Канады Canadian Hot 100 68
Сцяг Канады Nielsen BDS 1
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 181
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 13
Сцяг ЗША Hot Country Songs 1

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2012) Пазіцыя
Сцяг ЗША Country Songs[6] 37

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ours: Taylor Swift: Music: Amazon.com. Amazon.com. Праверана 24 лістапада 2012.
  2. Country Air Check Weekly (28 лістапада 2011). Праверана 30 лістапада 2011.
  3. 3,0 3,1 2012 American Country Awards Winners – Full List. Taste of Country (10 снежня 2012). Праверана 25 студзеня 2015.
  4. 4,0 4,1 CMT Music Awards: Archives: 2012 CMT Music Awards. CMT. Праверана 25 студзеня 2015.
  5. 5,0 5,1 2013 BMI Country Awards Honor Dillon, Clawson, Hayes, Verges and Others. Broadcast Music, Inc. (6 лістапада 2013). Праверана 25 студзеня 2015.
  6. Year End Charts – Hot Country Songs – Issue Date: 2008. Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2011. Праверана 15 жніўня 2011.