Panaeolus semiovatus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Panaeolus semiovatus
Panaeolus semiovatus LC0334.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panaeolus semiovatus

Сінонімы
Agaricus ciliaris
Agaricus semiovatus
Agaricus separatus
Anellaria semiovata
Anellaria separata
Panaeolus semiovatus
Panaeolus separatus
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  330933
EOL  6717115
MB  414609

Panaeolus semiovatus, або Анэлярыя паўяйцападобная (Anellaria separata) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства гнаевіковых.

Сапратроф. Расце на перагноі і конскім гноі ў садах, на палях і лугах з вясны да восені.

Шапка дыяметрам 3—7 см, яйцападобна-званочкавая, мясістая, клейкая, глініста-белавата-жаўтаватая, пазней бурэе. Мякаць тонкая, белаватая, з прыемыым грыбным пахам. Пласцінкі слабапрырослыя, ланцэтападобныя, шырокія, белыя, потым становяцца чорнымі з белым краем. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, даўжынёй да 20 см, пустая, шчыльная, над кольцам мучністая, пад кольцам гладкая, бліскучая. Кольца белае, накіравана ўверх, потым павісае. Споры авальныя, чорныя, гладкія.

Ядомы грыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анэлярыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.