Перайсці да зместу

Pancratium maritimum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pancratium maritimum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pancratium maritimum L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  810219
NCBI  644807
EOL  1081670
IPNI  66466-1
TPL  kew-286099

Pancratium maritimum — від кветкавых раслін сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae). Відавы эпітэт ад лац.: maritimum — «мора», што паказвае на яго прыбярэжны арэал.

Цыбульная шматгадовая расліна, якая дасягае вышыні ад 60 да 75 см, з шырокалінейным, шурпатым шэра-зялёным лісцем да 75 см даўжынёй і 1-2 шырынёй, вечназялёная, але лісце часта адмірае гарачым летам. Цыбуліна мае дыяметр ад 5 да 7 см. Кветкі па 3-15 у парасоніку, да 15 см даўжыні, белыя. Кветкі валодаюць прыемным, экзатычным і вельмі тонкім водарам лілеі, які становіцца прыкметным толькі ў бязветраную летнюю ноч. Буйныя і духмяныя кветкі распускаюцца толькі з поўдня да наступнай раніцы. Плод мае выгляд каробачкі даўжынёй ад 2,3 да 3 см, якая змяшчае чорныя бліскучыя насеніны няправільнай формы. Каробачка плода змяшчае ад 10 да 40 насенін. Ёсць падазрэнні, што насенне разносіцца мурашкамі. Яно таксама плавучаея і можа распаўсюджвацца марской вадой.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў прыбярэжных дзюнах і падобных месцах на пясчаных пляжах. Распаўсюджаная на ўзбярэжжы Міжземнага мора, але таксама і на берагах Чорнага мора, ад Партугаліі, Марока і Канарскіх астравоў да Турцыі, Сірыі, Ізраіля і Каўказа.

Цвіце са жніўня па кастрычнік.