Parabasalia
Выгляд
Parabasalia | |||||||||||||
Tritrichomonas foetus пад светлавым і электронным мікраскопам | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Parabasalia Honigberg, 1973 | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
| |||||||||||||
|
Parabasalia — клас (або тып) прасцейшых, які аб'ядноўвае шматжгуцікавых жгуціканосцаў. Каменсалы і эндапаразіты жывёл і чалавека.
Спецыфічнасць класа вызначае комплекс арганел, які ўключае апарат Гольджы і парабазільныя філаменты. Колькасць жгуцікаў, якія адыходзяць ад пярэдняй часткі цела, ад некалькіх да шматлікіх. Ядро размешчана спераду. У клетцы адсутнічаюць мітахондрыі, маюцца гідрагенасомы.
Размнажэнне шляхам бінарнага дзялення клеткі. Тып дзялення ядра — закрыты пазаядзерны плеўрамітоз.
Распаўсюджаны ўсясветна. Маюць вялікае значэнне для медыцыны і ветэрынарыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4