Перайсці да зместу

Пельтыгеравыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Peltigeraceae)
Пельтыгеравыя

Пельтыгера сабачая (Peltigera canina)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peltigeraceae Dumort., 1822

Тыпавы род
Пельтыгера (Peltigera) Willd., 1787

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14030
NCBI  48860
EOL  6086
MB  81118

Пельтыгеравыя (Peltigeraceae) — сямейства ліхенізаваных грыбоў парадку пельтыгеральныя (Peltigerales).

Слаявіна ліставатая, буйналалопасцевая, гетэрамерная, зелянявая, шэрая або карычневая ў сухім стане і зялёная да блакітна-шэрага і карычневага колеру ў вільготным[1]. Верхняя паверхня слаявіны гладкая або лямцавая, ніжняя звычайна пухнаста-лямцавая, нярэдка з разгалінаванай сеткай жылак і добра прыкметнымі пучкамі рызаідальных цяжаў або рызін[2]. Цэфаладыі часам прысутнічаюць, паверхневыя або пагружаныя[1]. Апатэцыі развіваюцца на канцах лопасцяў з верхняга і ніжняга боку слаявіны або бываюць пагружанымі ў невялікія ямчатыя паглыбленні ў цэнтральнай частцы слаявіны[1]. Характэрна, што ў пачатку свайго развіцця апатэцыі звычайна пакрыты тоненькім покрывам, утвораным каравым пластом слаявіны, пазней покрыва рэпаецца і агаляе карычневы дыск. Сумкі цыліндрычныя або булавападобныя. Споры бясколерныя або светла-карычневыя, эліпсоідныя або іголкападобныя, з адной або некалькімі папярочнымі перагародкамі. Канідыёмы, калі прысутнічаюць, то ў выглядзе пікнід[1].

Фотабіёнт — аднаклетачныя зялёныя водарасці роду Coccomyxa або цыянабактэрыі роду насток (Nostoc).

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Хімічны склад шматстайны.

Месцапражыванні і распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Растуць звычайна на глебе, радзей развіваюцца на кары дрэў або паверхні скал[2].

Паводле базы даных Catalogue of Life[3] на люты 2026 года сямейства ўключае наступныя роды:

  1. а б в г Vitikainen, Orvo. Peltigeraceae. — Nordic Lichen Flora. Vol. 3. — 2007. — P. 113.
  2. а б Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1977. — Т. 3 : Водоросли. Лишайники / под ред. М. М. Голлербаха. — С. 449. — 487 с. — 300 000 экз.
  3. COL. COL. Праверана 22 лютага 2026.
  • Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1977. — Т. 3 : Водоросли. Лишайники / под ред. М. М. Голлербаха. — С. 449. — 487 с. — 300 000 экз.
  • Определитель лишайников СССР / отв. ред. И. И. Абрамов. — Л.: Изд-во «Наука». Ленингр. отд., 1975. — Т. 3. Калициевые — Гиалектовые. — С. 139—140. — 275 с. — 2100 экз.