З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Phaseolus lunatus — від раслін роду фасоля (Phaseolus) сямейства бабовыя (Fabaceae). Радзіма расліны — Перу.
Аднагадовая травяністая расліна, з ляжачымі або павойнымі сцебламі да 15 метраў даўжынёй.
Лісце шыза-зялёнае, бліскучае, пакрытае васковым налётам.
Суквецці гронкападобныя, на кароткіх кветканосах. Колькасць кветак вар’іруецца ад 20 да 30. Кветкі ліловыя або зелянява-белыя, дробныя.
Плады — боб з тоўстым пергаментным пластом. Насенне сферычнае або месяцападобнае, белае, радзей пярэстае.
У ежу ўжываюцца бабы і насенне.