Phthorimaea operculella

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Phthorimaea operculella
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phthorimaea operculella Zeller, 1873


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  192464
EOL  931131

Phthorimaea operculella — від молі сямейства Выемчатакрылыя молі (Gelechiidae).

Спосаб жыцця і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Phthorimaea operculella размнажаецца ў полі і сховішчах. Вусені выядаюць парэнхіму лісця, утвараючы міны на іх. Вусень можа ўгрызацца ў хвасток, і тады лісток гіне цалкам. Характэрная знешняя прыкмета пашкоджання клубняў бульбы вусенямі — навалы экскрыментаў на паверхні. Вусені развіваюцца ў сярэдзіне клубняў, пранізваючы іх хадамі, такія клубні нагадваюць губку. У асобных клубнях можа развівацца больш за 10 вусеняў. Клубні бульбы, моцна пашкоджаныя гэтым відам молі, становяцца непрыдатнымі для пасадкі і перапрацоўкі.

Распаўсюджваецца на ўсіх стадыях развіцця з клубнямі бульбы і пладамі паслёнавых культур.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Алігафаг, які пашкоджвае бульбу (клубні і вегетатыўную частку), баклажаны, тытунь, таматы, перац, паслён, дурнап’ян, беладонну, фізаліс і іншыя дэкаратыўныя паслёнавыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]