Перайсці да зместу

Physical Review Letters

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Phys. Rev. Lett.)
Physical Review Letters
Арыгінальная
назва
англ.: Physical Review Letters[1]
Тып навуковы часопіс[d]
Выдавец Амерыканскае фізічнае таварыства
Краіна  ЗША
Заснавана ліпень 1958[2][3]
Тэматыка фізіка
Мова англійская
Перыядычнасць 1 тыдзень[2] і 2 тыдзень[2]
ISSN 0031-9007
Вэб-сайт prl.aps.org

Physical Review Letters — адзін з найпрэстыжных часопісаў у галіне фізікі[4]. Публікуецца Амерыканскім фізічным таварыствам з 1 ліпеня 1958 года як самастойнае адгалінаванне часопіса Physical Review.

Physical Review Letters спецыялізуецца на кароткіх артыкулах, якія называюцца лістамі, памерам не больш за пяць старонак. Да публікацыі прымаюцца артыкулы з новымі і не апублікаванымі раней дасягненнямі, ухваленыя трыма рэцэнзентамі з ліку аўтараў часопіса. Выпускі часопіса выходзяць штотыдзень. За 2016 год у часопісе апублікавана 2478 артыкулаў, іх агульны аб’ём складае 13121 старонак[5].

Імпакт-фактар часопіса ў 2016 годзе — 8,46[6]. Паводле Google Scholar, часопіс займае першае месца сярод фізічных і матэматычных выданняў паводле 5-гадовага h-індэксу[7]. За 2016 год артыкулы часопіса цытаваліся ў навуковай літаратуры больш як 427 тысяч разоў, г. зн. у сярэднім кожныя 80 секунд[5].

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0031-9007
  2. а б в Library of Congress Online Catalog Праверана 28 кастрычніка 2021.
  3. CiNii Праверана 28 кастрычніка 2021.
  4. Johan Bollen, Marko A. Rodriguez and Herbert Van de Sompel Journal Status(нявызн.) // Scientometrics. — 2006. — Т. 69. — № 3. — С. 669—687. — DOI:10.1007/s11192-006-0176-zarΧiv:cs/0601030 Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2019.
  5. а б About Physical Review Letters Архівавана 12 мая 2016..
  6. 2016 Journal Citation Reports Science Edition (Thomson Reuters, 2017). Лічба паказвае сярэднюю колькасць зробленых у 2016 годзе спасылак на артыкулы, апублікаваныя ў часопісе за 2014—2015 гады.
  7. Top publications - Physics & Mathematics. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2015. Праверана 12 снежня 2015.