Елка чырвоная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Picea rubens)
Елка чырвоная

Елка чырвоная на гары Спрус-Ноб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picea rubens Sarg., 1898

Сінонімы
Pinus abies var. acutissima Münchh.
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18034
NCBI  3333
EOL  1033620
GRIN  t:316777
IPNI  195909-2
TPL  kew-2563588

Елка чырвоная[1] (Picea rubens) — адзін з відаў елкі, класіфікаваны Ч. Сарджэнтам  (руск.).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду — раён ад ракі Святога Лаўрэнція да Атлантычнага ўзбярэжжа Новай Шатландыі і Новай Англіі. На поўдні елка чырвоная можа сустракацца на вышынях больш за 1000 м ад Адзірондака  (руск.) да Алеганскіх гор  (руск.) у Апалачах, ізаляваныя арэалы да Паўночнай Караліны. Найбольш распаўсюджаны від у Новай Англіі і атлантычным узбярэжжы Канады. Елка чырвоная — адзін з сімвалаў Новай Шатландыі[2].

Елка чырвоная вырошчваецца і як дэкаратыўная расліна (формы «Virgata» і «Nana»)[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Елка чырвоная прадстаўляе сабой вечназяленае хвойнае дрэва. У залежнасці ад умоў вышыня дрэва дасягае 20-40 м, але ў складаных умовах вышыня можа складаць 4-5 м. Дыяметр ствала ў сярэднім 60 см, але можа дасягаць 1,5 м[4]. Ігліца каля 10-15 мм даўжынёй і каля міліметра шырынёй. Насенне 2-3 мм даўжынёй, з вялікім крылом. Шышкі яйкападобныя, 3-5 см даўжынёй і 1,5—3,5 см шырынёй, у спелым выглядзе — чырванавата-карычневыя. Жыве елка чырвоная 250—400 гадоў.

Найбольш блізкі від — Picea mariana, у агульным арэале ў натуральных умовах могуць утварацца гібрыды[5].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Picea rubens in Flora of North America
  3. Ель — GreenInfo.ru
  4. Ель. Picea rubens
  5. Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]