Pick Me Up

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Pick Me Up
Вокладка альбома Jitters «Pick Me Up» (1 чэрвеня 2006 года)
самотнік Jitters
Дата выпуску 1 чэрвеня 2006 года
Запісаны 2006 год
Жанр рок-н-рол, брыт-поп, брыт-рок
Працягласць 18:44
Прадзюсар Jitters
Мова песень англійская
Храналогія Jitters
Jaded
(2005)
Pick Me UpSplit Before, Together Now
(2007)

«Pick Me Up» (англ.: «Завядзі мяне») – самотнік беларускага рок-гурта «Jitters», запісаны на студыі Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах і самастойна выдадзены 1 чэрвеня 2006 года[1]. Усе спевы напісаны Канстанцінам Карманам на англійскай мове. Прэзентацыя міні-кружэлкі прайшла 25 кастрычніка 2006 года ў мінскім клубе «ЁЁ»[2][3][4]. У 2007 годзе самотнік быў перавыдадзены як частка спліт-альбома «Split Before, Together Now» гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters».

Прыём крытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

СЛЭП, аўтар партала «Xlam.by», у станоўчай рэцэнзіі на «міні-альбом ці максі-сінгл» адзначыў, што «альбом роўны па якасці музычнага матэрыялу, цэльны па настрою, з парай безумоўных гітоў» і ён перадае «сучасны гук рок-н-ролу»[5].

Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская з «БелГазеты» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „Gomez(англ.) бел.“ і „Happy Mondays(англ.) бел.“, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі»[6]. Гарэзнасць і танцавальнасць гітарнага рока «Jitters» ацаніла і Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», на старонках якой яна параўнала музыку гурта з творчасцю «Travis(руск.) бел.», «Radiohead», «Muse(бел. (тар.)) бел.“», «Blur(руск.) бел.» ды «Coldplay»[7].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Pick-Me-Up» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:47
2. «Staggering» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:23
3. «Sapphire» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:13
4. «Dint» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:06
5. «Pixies» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:15

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Jitters:

Вытворчасць:

  • Вячаслаў Банкевіч — запіс і звядзенне.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тыневицкая, Юлия “Ju” Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (руск.) . Xlam.by (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  2. p1xel Справаздача : Прэзентацыя сiнгла JITTERS (бел.) . Xlam.by (10 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  3. Презентация сингла группы Jitters - Pick Me Up (руск.) . Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2019. Праверана 11 лютага 2019.
  4. JITTERS прэзэнтавалі сінгл “PICK-ME-UP” (бел.) . TUT.BY (2006). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2006. Праверана 28 снежня 2019.
  5. СЛЭП JITTERS - “PICK ME UP” (бел.) . Xlam.by (26 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
  6. Замировская, Татьяна (2007). "Не надо «а-ля»!. Личный вкус." (in ru). БелГазета (45 (615)). http://www.belgazeta.by/ru/2007_11_12/lichnyi_vkus/15223/. Retrieved on 2018-10-27. 
  7. Соболевская, Е. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" (in ru). Музыкальная газета (41). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2007/41/mg74102.html. Retrieved on 2018-12-03. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]