Ястрабок валасісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Pilosella officinarum)
Ястрабок валасісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pilosella officinarum F.W.Schultz & Sch.Bip., 1862


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37720
NCBI  221204
EOL  400511
GRIN  t:409976
IPNI  77133566-1
TPL  gcc-25499

Ястрабок валасісты[3], ці Ястрэц[4][5] (Hieracium pilosella L. або Pilosella officinarum F. Schultz et Sch. Bip.) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры. Распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Ястрабок валасісты, ястрэц, бялкі, валасень, валасняк[5][6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ястрабок валасісты

Ястрабок валасісты — травяністая расліна з бязлістым сцяблом і доўгім тонкім карэнішчам. Парасткі (2—10) даўжынёй да 30 см, паўзучыя, аблісцелыя. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, падоўжана-ланцэтнае, зверху шыза-зялёнае, знізу белалямцавае ад густога апушэння. Кветкі лімонна-жоўтыя, духмяныя, у адзіночных кошыках(дыяметрам да 2,5 см.) на верхавінках сцяблоў (кветкавых стрэлак). Сямянкі даўжынёй да 2 мм, цёмна-карычневыя, чубок брудна-белы.

Біялогія і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў траўні-ліпені. Сустракаецца ў сухіх месцах на ўскраінах светлых лясоў, пяшчанай ці камяністай глебе, ускраінах марэн, у дарог, канаў, на насыпах, высечках, паравых палях, пустазельнае, пагаршае пашы.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Падземная частка, сцёблы каўчук, кумарыны: умбелліферон, гліказід умбеліферона.

Надземная частка фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: кававая, хлорагенавая, кумарыны: умбеліферон, флаваноіды: кверцэцін.

Лісце кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона, флаваноіды: 7-глюказід люцеолін.

Кветкі караціноіды, флаваноіды: люцеалін 2 %, 7-глюказід люцеалін, апігеніна, ізарамнецын, ізапцін.

Выкарыстанне і ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьзапаленчае, вяжучае, жаўцегоннае, гемастатычнае пры ўнутраных крывацёках, дэтаксікацыйнае і раназагойваючае, сокагоннае пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку. Пры захворваннях печані, язвавай хваробе страўніка, дызентэрыі, сухотах лёгкіх, анеміі, асцыце, урэміі, мачакаменнай хваробе, малярыі, анарэксіі, шаленстве, гемералапіі. Адвар (вонкава) — пры скрафулёзе, кан’юктывіце, гінгівіце, паласканне — пры ангіне, кандыдознам стаматыце ў дзяцей; для прамывання ран і спрынцаванняў пры белях. Парашок — пры жаўтусе; вонкава — раназагойваючае. Сок, млечны сок — пры кан’юктывіце і для ўзмацнення зроку. У эксперыментах аказвае моцнае дыўрэтычнае дзеянне, спрыяе выдзяленню хлорыстых і азоцістых злучэнняў, не раздражняе нырачнага эпітэлія. Рэкамендавана для лячэння нефрыту, мачакаменнай хваробы, асцыту, інфільтратаў, дыхавіцы, гіпертрафіі міякарда, падагры, пнеўманіі, грыпу і яго ўскладненняў. Экстракт выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць у дачыненні да ўзбуджальнікаў бруцэлёзу.

З’яўляецца атрутнай раслінай для авечак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5./ Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986.