Перайсці да зместу

Police in Paris

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Police in Paris
Жанры хард-тэхна[d]
Краіны
Адкуль Мінск
Лэйблы Spinnin' Records[d]

Police in Paris (бел.: Паліцыя ў Парыжы) — беларускі музычны гурт у жанры хард-тэхна. Гурт атрымаў вядомасць у Еўропе і ЗША, выступаў на найбуйнейшых сусветных фестывалях, уключаючы Tomorrowland[en], і супрацоўнічаў з такімі артыстамі, як Yellow Claw[en]. Адзін з удзельнікаў дуэта з’яўляецца ўнукам Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка ансамбля «Песняры».

У склад гурта ўваходзіць Улад Каўчук і Улад Кульбіцкі. Яны пазнаёміліся яшчэ ў дзяцінстве, бо іх бацькі сябравалі. З маленства захапляліся музыкай, а свае першыя трэкі пачалі ствараць яшчэ ў школьныя гады[1][2].

Важным этапам у іх творчасці стаў восьмы клас школы, калі адзін з іх трэкаў прагучаў у сэце галандскага дыджэя Томаса Ньюсана[en] перад аўдыторыяй у 4000 чалавек[1].

У 2021 годзе яны пачалі супрацоўнічаць з Yellow Claw, якія падпісалі іх на свой лэйбл Barong Family[1].

У 2022 годзе ўдзельнічалі ў музычным кэмпе на Балі, дзе працавалі разам з міжнароднымі артыстамі. У тым жа годзе выступалі на Tomorrowland, адным з найбуйнейшых сусветных фестываляў электроннай музыкі. Пазней падпісалі кантракт з адным з найбуйнейшых сусветных лэйблаў электроннай музыкі Spinnin' Records[en][1].

Выступалі на галоўнай сцэне Viva Braslav у 2018, 2019 і 2023 годзе[2].

У 2024 годзе іх музыка ўвайшла ў афіцыйны саўндтрэк фільма «Кепская дзяўчынка» з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам[1][3].

Police in Paris актыўна эксперыментуюць з рознымі кірункамі электроннай музыкі, але іх асноўны стыль — хард-тэхна. Музыкі вядомыя сваім нестандартным прома, уключаючы выступ перад статкам кароў і канцэрты на закінутых заводах[1].

Сувязь з Уладзімірам Мулявіным

[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з удзельнікаў дуэта з’яўляецца родным унукам Уладзіміра Мулявіна, лідара ансамбля «Песняры». У 2025 годзе гурт выпусціў дэма-версію тэхна-рэмікса на песню «Касіў Ясь канюшыну», пераасэнсаваўшы элементы беларускай народнай музыкі ў сучасным электронным гучанні[1].