Сустракаюцца сусветна (Polyommatini; трыба Candalidini адзначана толькі ў Аўстраліі і на Новай Гвінеі, Lycaenesthini — у Афратропіцы і Інда-Аўстраліі, Niphandini — толькі ў Палеарктыцы і ў Арыентальнай вобласці)[2].
Матылі пераважна дробных памераў. Афарбоўка, як правіла, прадстаўлена сінімі і бурымі тонамі, зверху крылы (у абодвух палоў некаторых відаў) з бліскучым адлівам. На папярочнай жылцы цэнтральнай ячэйкі з ніжняга боку крылаў размешчана цёмная пляма. Плямы на крылах таксама могуць прысутнічаць і ўнутры вочка. Ніжні бок задніх крылаў з радамі плям (часта ў светлых акантоўках), нярэдка з шэрагам рудаватых лунак у маргінальнай вобласці.
Галава можа быць з голымі вачыма (без валасінак), а можа быць пакрыта валасінкамі, якія тырчаць. Вусікі з верацянопадобнай булавой. Цэнтральныя ячэйкі верхніх і ніжніх крылаў замкнёныя. Жылка R1 не галінуецца; жылкі R2 і R3 зліваюцца ў адну, R4, R5 маюць агульны ствол. Да кастальнага краю пярэдняга крыла выходзяць усе пяць жылак (або пятая жылка выходзіць амаль на вяршыню). Знешні край крылаў звычайна круглявы, аднак у некаторых родаў з невялікім хвосцікам на жылцы Cu2).
Eliot, J. N. and Kawazoe, A. 1983. Blue butterflies of the Lycaenopsis group: 1-309, 6 pls. London.
Hirowatari, T. 1992. A generic classification of the tribe Polyommatini of the Oriental and Australian regions (Lepidoptera, Lycaenidae, Polyommatinae). Bulletinof the University of Osaka Prefecture(B), 44(Suppl.)