Кашаніль вядзе пераважна падземны лад жыцця, жыве на карэнішчах двух відаў траў, якія растуць у саланчаковых глебах — Aeluropus littoralisі трысняга звычайнага (Phragmites australis).
З самак здабываюць чырвоную фарбу — кармін, якая ў Арменіі вядомая як «вардан кармір» і шырока выкарыстоўвалася ў Арменіі для афарбоўвання прадзіва і нітак, фарбаў і чарніла. Гэтай фарбай, якая захавала свой яркі насычаны пурпурны колер, распісана незлічоная колькасць армянскіх мініяцюр у сярэднявечных рукапісах. Ёю ж афарбавана пража, з якой вытканы знакамітыя армянскія дываны. Таксама было ўсталявана, што арарацкая кашаніль уваходзіла ў склад фарбавальніку, якім было афарбавана прадзіва, з якой быў вытканы знакаміты Пазырыкскі дыван — найстаражытнейшы захаваны ворсавы дыван.
↑Hamel, J. (1833). "Über Cochenille am Ararat und über Wurzelcochenille im Allgemeinen" (in German). Mémoires de l'Académie Impériale des Sciences de St. Pétersbourg / Sciences mathématiques, physiques et naturelles. Tome III (1835). Frankfurt, Germany: Universitätsbibliothek Frankfurt am Main. pp. 9-64.. Publication of Hamel's 4 May 1833 report on the Ararat cochineal. Hamel's report mentions Brandt.