Pressure

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Pressure
Вокладка альбома Open Space «Pressure» (12 сакавіка 2012 года)
Студыйны альбом Open Space
Дата выпуску 12 сакавіка 2012 года
Запісаны 2010–2012
Жанр брыт-рок, поп-рок, інды-рок, псіхадэлічны рок, брыт-поп, пост-панк
Працягласць 41:13
Прадзюсар Зміцер Іваней, Open Space, Дзяніс Варанцоў
Мова песень англійская
Лэйбл Vigma
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Open Space
Deal With Silence
(2009)
Pressure
Сінглы з «Pressure
  1. «Bookseller»
    Выпушчаны: 8 жніўня 2011 года
  2. «Do You Remember»
    Выпушчаны: 20 красавіка 2012 года

Pressure (бел.: Ціск) — другі альбом беларускага рок-гурта Open Space, запісаны на мінскіх студыях «Sunflowers», «fOrZ» і «Granny Records»[4].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Bookseller» Open SpaceOpen Space 4:00
2. «Need» Open SpaceOpen Space 3:04
3. «My Favourite Toy» Open SpaceOpen Space 3:13
4. «Black Heart Queen» Open SpaceOpen Space 3:56
5. «Do You Remember» Юрый МаслаўOpen Space 3:28
6. «I Want You To Know» Open SpaceOpen Space 3:53
7. «Sally» Open SpaceOpen Space 4:17
8. «Let It Go» Open SpaceOpen Space 3:45
9. «Under Pressure» Open SpaceOpen Space 2:52
10. «Yeah Yeah Yeah (Going Inside)» Open SpaceOpen Space 3:29
11. «I Have A Dream» Open SpaceOpen Space 5:16

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар музычнага партала «Ultra-music.com» Алег Лабунскі засведчыў прыхільнасць музыкаў да інды-рок плыні, курса, узятага з выхадам папярэдняга альбома «Deal With Silence», і выказаў думку, што «практычна ўсе песні ідуць стройным шэрагам, адна іншай нічым не горш, але і не лепш», а самі ўдзельнікі Open Space пры запісу магчыма натхняліся Браянам Адамсам і New Order(руск.) бел.[5].

Штатны склад крытыкаў музычнага партала «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 7,25/10: Сяргей Будкін вылучыў «падкрэсленую ангельскасць» брытанскага рока ў выканні хлопцаў, творы якіх нагадалі яму The Cranbirries, «работа над памылкамі» «Deal With Silence», на думку Зміцера Безкаравайнага, была зроблена, і якасць меладычнага брыт-попу твораў узнялася яшчэ на адну ступень, у тым ліку за кошт намаганняў Зміцера Іванея, запрошанага прадзюсера, вядомага па працы з гуртамі ДДТ і Океан Ельзи, агляд Алега Клімава дазволіў раўнаваць поп-рок музыкаў брытанскай хвалі, якія памужнелі, з творчасцю a-ha, The Rolling Stones, U2 і Depeche Mode, чаму тураваў Зміцер Падбярэзскі («музыкі яўна не столькі падцягнулі агульны ўзровень, колькі проста пасталелі»)[2].

Апошні ўжо як музычны рэдактар ej.by разгарнуў сутнасць CD і зрабіў вывад, што на ім у дастатку мэйнстрымавых песен, якія было б можна раціраваць[4], ды асобна ўсхваліў «патанцыяльны шлягер(руск.) бел.» «I Have A Dream»[6]. Крытык звярнуў увагу на факт, што Open Space з гэтым альбомам цалкам можа скласці канкурэнцыю сваім англамоўным западным калегам на хвалях «распешчаных дзяржаўным рэгуляваннем» рыдыёстанцый Беларусі[7].

Музычны крытык часопіса «Rolling Stone Russia(руск.) бел.» Андрэй Бухарын(руск.) бел. у сваёй чатырохзорнай рэцензіі на CD прыйшоў да высновы, што стыль песень альбома знаходзіцца паміж пост-панкам і брыт-попам, дакарыў «усярадненасць», але і адзначыў «ёурапейскую якасць» кружэлкі з творамі, якія падабаюцца прыхільнікам гуртоў U2, Radiohead, Placebo(руск.) бел. альбо Black Rebel Motorcycle Club(руск.) бел.[3].

Музычны партал Тузін Гітоў назваў альбом «бездакорнай падробкай», у сваім аглядным артыкуле асэнсаваў наяўнасць значнай сувязі кампазіцый з Велікабрытаніяй і яе інды-рок спадчынай[8]. Алег Клімаў як калумніст «СБ. Беларусь сегодня», вылучаючы для чытачоў годныя для папаўнення асабістых фанатэк айчынныя альбомы за першыя сем месяцаў 2012 года, таксама знайшоў сярод песень на дыску «шмат адсылак да брытанскай хвалі», аформленых у стылях поп-рока і рока[9]. Еўрапейскае радыё для Беларусі ў сваёй аглядачы апісала пласцінку «лёгкай для ўспрыяцця», а за якасны гук («больш моцны, дапрацаваны, дарослы») таксама выказала рэспект саўндпрадзюсеру Змітру Іванею[10].

Другі альбом, што выйшаў лепш за папярэдні, на думку Хагніра з nneformat.ru, бо «практычна кожны спеў з адзінаццаці можа прэтэндаваць на званне хіта», умацаваў рэпутацыю «амаль эталоннага брыт-поп гурта»[11]. Мікіта Броўка з газеты «Новы Час» ў сваім аглядальным артыкуле паставіў на від, што перазапісаная ў кіеўскай студыі Змітра Іванея версія спева «Let It Go» з аднайменнага самотніка стала прымітыўней, і канстатаваў, што альбом у параўнанні з першым выйшаў больш роўным па гучанню і ім музыкі падвялі своеасаблівую рысу пад сваёй мінулай англамоўнай творчасцю[12]. Юрась Ускоў з «Нашай Нівы» падсумаваў ацэнкі айчынных экспертаў: «Поп-гурт „Open Space“ працягвае ўдасканальвацца. Другая кружэлка гучыць сур’ёзней за дэбютны альбом. Амаль усе песні можна ставіць на радыё — і гэта, у дадзеным выпадку, камплімент»[13].

Альбом трапіў у некалькі топаў дыскаў, выдадзеных за свой перыяд, у тым ліку па версіі Experty.by, асабістых ад музычных крытыкаў Алега Клімава і Зміцера Падбярэзскага (усе за першае паўгодзе 2012 года)[14], а таксама Юліі Каламіец (топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год)[15].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Open Space:

Вытворчасць:

  • Зміцер Іваней — звядзенне і мастэрынг, саўндпрадзюсіраванне, аранжыроўкі.
  • Дзяніс Варанцоў — саўндпрадзюсіраванне, аранжыроўкі.
  • Open Space — саўндпрадзюсіраванне, аранжыроўкі.
  • Павел Трацяк — аранжыроўкі.
  • Пётр Семянюк — аранжыроўкі.
  • Васіль Сербін — інжэнер запісу вакала.
  • Максім Мястоўскі — дызайн вокладкі CD.

Кавер-версіі[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе гурт Sunny Days спеў кавер «Гэта няпроста» на песню «Do You Remember»[16][17].

Зноскі

  1. Будкін, Сяргей Open Space – Pressure, Вігма, 2012. Будзьма беларусамі! (17 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  2. 2,0 2,1 Open Space "Pressure" (+аудио) (руск.) . Experty.by (27 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  3. 3,0 3,1 [[Андрэй Бухарын(руск.) бел. |Бухарин, Андрей]] (2012-04-21). "Open Space - «Pressure»" (in ru). Rolling Stone Russia(руск.) бел.. http://rollingstone.ru/articles/music/review/11150.html. Retrieved on 2012-05-15. 
  4. 4,0 4,1 Подберезский, Дмитрий Open Space (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  5. Лабунский, Олег Open Space «Pressure» (руск.) . Ultra-music.com (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  6. Подберезский, Дмитрий I Have a Dream (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  7. Подберезский, Дмитрий Pressure (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2019. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  8. Бездакорная падробка ад Open Space (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (18 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  9. Климов, Олег Новые герои звукозаписи (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (1 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 2 лютага 2020.
  10. Open Space "Pressure" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  11. Хагнир "Ситка Пит 2012-04" (VIDEATAPE, Ms. Sounday, OUTLANDS, OPEN SPACE, THE DECOMPOSERS, Ykwim и др.) (руск.) . nneformat.ru (18 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2019. Праверана 22 ліпеня 2020.
  12. Броўка, Мікіта Інды пачатку дванаццатага (бел.) . Новы Час (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  13. Ускоў, Юрась Музычныя вынікі паўгоддзя: наперадзе «Срэбнае вяселле» (бел.) . Наша Ніва (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.
  14. Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (руск.) . Experty.by (8 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  15. Коломиец, Юлия Юлия Коломиец (Украина): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (+аудио) (руск.) . Experty.by (18 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16 чэрвеня 2019.
  16. CTV.BY: "Звездный ринг" на СТВ. Финал 05.07.2014. СТБ. Праверана 22 снежня 2018.
  17. На телеканале СТВ в рамках «Звездного ринга» выбрали лучший кавер-бэнд Беларуси (руск.) . СТБ (7 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2019. Праверана 19 чэрвеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]