Пратэі (Proteus) — род земнаводных сямейства бязлёгачных саламандраў. Траглабіёнт. Вядомы 1 від Еўрапейскі пратэй, або ольм (Proteus anguineus).
Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Даўжыня да 30 см, афарбоўка цела бледна-ружовая. Канечнасці слабыя, на пярэдніх па 3 пальцы, на задніх па 2. Вочы пад скурай, рэдукаваныя.
Жыве ў падземных (пячорных) вадаёмах Балканского паўвострава. Корміцца беспазваночнымі. Апладненне ўнутранае. Адкладвае да 80 яец або нараджае 2 дзіцяняці.