Przegląd Środkowo-Wschodni
| Przegląd Środkowo-Wschodni | |
|---|---|
| Арыгінальная назва |
Przegląd Środkowo-Wschodni[1] |
| Тып | навуковы часопіс[d] |
| Выдавец | Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта[d] |
| Краіна | |
| Галоўны рэдактар | Ежы Гжыбоўскі[d] |
| Тэматыка | гісторыя як навука[d][2], культуралогія[d][2], Eastern European studies[d][2] і рэлігіязнаўства[d][2] |
| Мова | некалькі моў[d][1] |
| ISSN | 2543-618X і 2545-1324 |
| Вэб-сайт | psw.uw.edu.pl |
Przegląd Środkowo-Wschodni (бел.: Агляд Цэнтральна-Усходні) — навуковы часопіс, які выдаецца Інстытутам міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[3]. Рэдакцыя размяшчаецца па адрасе вул. Добра, 55[4]. Галоўны рэдактар доктар Ежы Гжыбоўскі[5].
Часопіс быў заснаваны ў адказ на запыты прадстаўнікоў польскіх і замежных навуковых асяродкаў, чыя даследчая дзейнасць прысвечана рэгіёну Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Асноўная мэта выдання — паказаць рэгіён як прастору ўзаемадзеяння розных культур і традыцый, што на працягу стагоддзяў фармавалі шматкультурную спадчыну[3].
Часопіс мае міждысцыплінарны характар і размяшчае артыкулы, прысвечаныя гісторыі, культуры, літаратуры, мовам і грамадскім працэсам у краінах рэгіёну. Асобная ўвага надаецца міжкультурным сувязям, канфліктам і формам мірнага суіснавання[3].
Przegląd Środkowo-Wschodni адрасаваны даследчыкам, спецыялістам у галіне культуралогіі, гісторыі, літаратуразнаўства, мовазнаўства, сацыялогіі і іншых гуманітарных і сацыяльных навук. У выданні друкуюцца навуковыя артыкулы, дакументы, матэрыялы, рэцэнзіі, агляды і хроніка навуковага жыцця[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2543-618X
- ↑ а б в г Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ а б в г Przegląd Środkowo-Wschodni | Przegląd Środkowo-Wschodni. psw.uw.edu.pl. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Kontakt | Przegląd Środkowo-Wschodni. psw.uw.edu.pl. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Redakcja | Przegląd Środkowo-Wschodni. psw.uw.edu.pl. Праверана 4 чэрвеня 2025.