Перайсці да зместу

Pseudamphistomum truncatum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pseudamphistomum truncatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clonorchis sinensis


Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  524295

Pseudamphistomum truncatum — від дыгенетычных смактуноў сямейства апістархіды (Opisthorchiidae), які паразітуе ў печані і жоўцевых пратоках рыбаедных млекакормячых, у тым ліку і чалавека.

Дарослыя асобіны даўжынёй ад 2 да 2,5 мм. Калючае цела ззаду тупое. Два яечкі круглыя і ляжаць гарызантальна ў задняй частцы цела.

Яйцы памерам 25×50 мкм, закрытыя вечкам і маюць тоўстую жоўта-карычневую абалонку[1].

Паразіт шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі і з’яўляецца адзіным прадстаўніком роду[1].

Цыкл развіцця адбываецца праз двух прамежкавых гаспадароў. Першым прамежкавым гаспадаром з’яўляюцца прэснаводныя слімакі, другім — рыбы, асабліва плотка і прадстаўнікі сямейства Leuciscidae. Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні ў ежу сырой або недастаткова апрацаванай рыбы, якая змяшчае метацэркарыі[2].

Інвазія паразітаў выклікае запаленне жоўцевых пратокаў і фіброз, цячэнне хваробы звычайна лёгкае. Масіўная інвазія можа прывесці да пячоначнай недастатковасці[1].

  1. а б в Aleksija S. Neimanis, Charlotta Moraeus, Anders Bergman, Anders Bignert, Johan Höglund, Karl Lundström, Annika Strömberg, Britt-Marie Bäcklin Emergence of the Zoonotic Biliary Trematode Pseudamphistomum truncatum in Grey Seals (Halichoerus grypus) in the Baltic Sea(англ.) // PLOS ONE / Emmanuel Serrano Ferron. — 2016-10-18. — В. 10. — Т. 11. — С. e0164782. — ISSN 1932-6203. — DOI:10.1371/journal.pone.0164782
  2. Domenico Otranto, Richard Wall, M. A. Taylor. Veterinary parasitology. — Fifth edition. — Hoboken, NJ: Wiley-Blackwell, 2024. — С. 69. — ISBN 978-1-394-17634-2.