Public Image Ltd
Выгляд
| Public Image Ltd | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры |
пост-панк новая хваля эксперыментальны рок панк-рок нойз-рок альтэрнатыўны рок рэгі даб |
| Гады |
1978 — 1992 2009 — нашы дні |
| Краіна |
|
| Горад | Лондан |
| Адкуль | Лондан |
| Мова песень | англійская |
| Лэйблы |
Virgin Warner Bros. Elektra PiL Official |
| Склад |
Джон Лайдан Брус Сміт Лу Эдмандс Скот Фірт |
| Іншыя праекты |
Sex Pistols The Damage Manual The Clash Cowboys International The Flowers of Romance The Pop Group |
| Pilofficial.com | |
Public Image Ltd. (скар. PiL) — брытанскі рок-гурт, створаны Джонам Лайданам у Лондане ў 1978 годзе; поруч з Лайданам, — які праславіўся раней пад імем Джоні Ротэн як вакаліст панк-гурта Sex Pistols, — першую інкарнацыю калектыва склалі гітарыст Кіт Левен, басіст Джа Уобл і барабаншчык Джым Уокер[1][2]. З тых пор склад гурта неаднаразова мяняўся, за выключэннем бяссменнага лідара — вакаліста Джона Лайдана.
Іх раннія працы часта расцэньваюцца як частка найбольш стымулявальнай і інавацыйнай музыкі эры пост-панку. Іх альбом «Metal Box» 1979 года заняў 461 месца ў спісе часопіса Rolling Stone «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў». NME апісаў Public Image Ltd. як, «магчыма, першы пост-панк-гурт».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Public Image: First Issue (1978)
- Metal Box (1979)
- The Flowers of Romance (1981)
- This Is What You Want... This Is What You Get (1984)
- Album (1986)
- Happy? (1987)
- 9 (1989)
- That What Is Not (1992)
- This Is PiL (2012)
- What the World Needs Now... (2015)
- End of World (2023)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Silvia Pingitore. Interview with post-punk legend Jah Wobble about music, Sid Vicious, star signs, Brexit and everything else you can think of (англ.). the-shortlisted.co.uk (7 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2022. Праверана 2 красавіка 2022.
- ↑ Frieze Magazine | Archive | Heavy Metal(недаступная спасылка). web.archive.org (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2008. Праверана 18 сакавіка 2022.