Quercus ithaburensis невялікае ці сярэдняе паўвечназялёнаелістападнае дрэва, якое расце да вышыні ў 15 метраў, з круглявай кронай і часта з вузлаватым ствалом і галінамі. Лісце 4-9 см у даўжыню і 2-5 см у шырыню, авальнай формы, з 7 па 10 пар. Яно цёмна-зялёнае, глянцавае зверху і шэрае лямцавае знізу[1][2].
Мужчынскія кветкі — каташкі светла-зялёнага колеру даўжынёй да 5 см, а жаночыя кветкі — зусім невялікія, даўжынёй да 0,4 мм, растуць па 3-х на кароткіх пладаножках і апыляюцца ветрам. Цвіценне адбываецца з сакавіка па красавік на большасці арэалу. Жалуды, як правіла, авальныя, да 5 см у даўжыню і 3 см у шырыню, з плюскай, якая ахоплівае прыкладна 1/3 жолуда, з тэрмінам выспявання ў 18 месяцаў, ападаюць з дрэва ў 2-ю восень пасля апылення. Плюска пакрыта доўгіми жорсткіми друзлыми лускавінкамі, якія згорнутыя назад або эвальвентна асабліва ўздоўж краю плюскі[1][2][3].