R (мова праграмавання)
![]() | |
Клас мовы | мультыпарадыгменная: аб’ектна-арыентаваная, функцыянальная, працэдурная, імператыўная, рэфлектыўная |
---|---|
Тып выканання | інтэрпрэтаваная |
З'явілася ў | 1993 |
Аўтар(ы) | Роc Іхака, Роберт Джэнтльмен |
Пашырэнне файлаў | .r, .rdata, .rds, .rda |
Тыпізацыя даных | дынамічная |
Зведала ўплыў | Lisp, S, Scheme |
Паўплывала на | Julia |
Сайт | r-project.org |
R — гэта мова праграмавання, створаная для статыстычных вылічэнняў і графічнага прадстаўлення даных навукоўцамі Росам Іхака і Робертам Джэнтльменам. Мова напісана на C, Fortran і ўласна R, яе падтрымкай займаюцца R Core Team і R Foundation.
R выкарыстоўваецца для інтэлектуальнага аналізу даных, у біяінфарматыцы і статыстыцы для аналізу даных і распрацоўкі статыстычнага праграмнага забеспячэння. Магчымасці R значна пашыраюцца дадатковымі пакетамі, якія ствараюцца непасрэдна карыстальнікамі R і распаўсюджваюцца праз адзіны рэпазіторый CRAN. Станам на студзень 2023 года рэпазіторый CRAN налічвае 18988 даступных пакетаў.[1]
R распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам па ліцэнзіі GNU GPL у выглядзе выконвальных файлаў для розных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD, Linux, Windows і MacOS. Мова мае інтэрфейс каманднага радка, таксама даступныя графічныя карыстальніцкія інтэрфейсы, напрыклад RStudio і Jupyter.
У студзені 2023 года R займала 13-е месца ў індэксе TIOBE, абганяючы Ruby, Rust і Perl.[2] Станам на студзень 2018 года мова R мела менш за 1% актыўных карыстальнікаў на GitHub.[3]
Прыклад[правіць | правіць зыходнік]
Прыклад базавага сінтаксісу праграмы на R:
> x <- 1:6 # Ствараецца новы цэлалікавы вектар x
> y <- x^2 # Ствараецца вектар квадратаў y на аснове вектара x
> print(y) # Выдрук значэнняў вектара
[1] 1 4 9 16 25 36
> z <- x + y # Ствараецца вектар сумы x і y
> z # Зварот значэння z да бягучага асяроддзя
[1] 2 6 12 20 30 42
> z_matrix <- matrix(z, nrow=3) # Ствараецца матрыца на аснове вектара z
> z_matrix
[,1] [,2]
[1,] 2 20
[2,] 6 30
[3,] 12 42
> 2*t(z_matrix)-2 # Матрыца транспануецца, кожны элемент памнажаецца на 2, ад кожнага элемента адымаецца 2
[,1] [,2] [,3]
[1,] 2 10 22
[2,] 38 58 82
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ The Comprehensive R Archive Network (англ.). cran.r-project.org. — «Currently, the CRAN package repository features 18988 available packages.» Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ TIOBE Index - The Software Quality Company (англ.). www.tiobe.com.
- ↑ Frederickson, Ben. Ranking Programming Languages by GitHub Users (англ.). www.benfrederickson.com. Праверана 6 студзеня 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт R (англ.)
- Рэпазіторый пакетаў для R (англ.)
- Тэхнічныя артыкулы аб мове праграмавання R і пакетах для яе (англ.)