Rada Airlines
Выгляд
| Rada Airlines | ||||
|
||||
| Дата заснавання | 8 красавіка 2015 | |||
| Порт прыпіскі |
|
|||
| Хабы |
|
|||
| Памер флота | 3 | |||
| Кірункі | Грузавыя чартарныя рэйсы | |||
| Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь | |||
| Кіраўніцтва | Іван Мікалаевіч Нарэйка | |||
| Сайт: https://www.rada.aero/temp3/ | ||||

Rada Airlines — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая базуецца ў Мінску. Кампанія была заснавана ў 2015 годзе і з’яўляецца апошняй кампаніяй за межамі Паўночнай Карэі, якая выкарыстоўвае самалёты Іл-62МГр. Авіякампанія Rada airlines атрымала другі Іл-62 восенню 2020 года [1]. У канцы студзеня 2020 года Іл-62 вылецеў з Базеля з лекамі ў Дамаск[2].
Флот
[правіць | правіць зыходнік]Флот складаецца з двух самалётаў Іл-62МГр з бортавымі нумарамі EW-450TR і EW-505TR і аднаго самалёта Ан-26Б з бортавым нумарам EW-453TG.
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2024 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла авіякампанію і яе кіраўніцтва ў амерыканскі санкцыйны спіс[3].
Зноскі
- ↑ Rada Airlines holt sich eine zweite Il-62, abgerufen am 19. November 2020
- ↑ Russischer Uralt-Frachtjet fliegt von Basel nach Syrien — das steckt dahinter, abgerufen am 19. November 2020
- ↑ Belarus Designations and Designation Update; Russia-related Designations and Designation Removal; Issuance of Russia-related General License (англ.). United States Department of the Treasury (9 жніўня 2024). Праверана 12.08.2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Rada Airlines
- Фотаздымкі авіякампаніі Rada на Airliners.net