Red (альбом Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Red
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Red» (2012)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску 22 кастрычніка 2012
Запісаны 2010-2012
Жанр кантры, кантры-поп
Працягласць 65:11
Прадзюсар Макс Марцін, Шэлбак, Скот Барчэта, Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт, Джэф Бхаскар, Дан Хаф, Джэкнайф Лі, Макс Марцін, Бутч Уолкер, Дэн Уілсан
Лэйбл Big Machine
Храналогія Тэйлар Свіфт
Speak Now
(2010)
Red
(2012)
1989
(2014)
Сінглы з Red
  1. «We Are Never Ever Getting Back Together»
    Выпушчаны: 13 жніўня 2012
  2. «Begin Again»
    Выпушчаны: 1 кастрычніка 2012
  3. «I Knew You Were Trouble»
    Выпушчаны: 27 лістапада 2012
  4. «22»
    Выпушчаны: 12 сакавіка 2013
  5. «Red»
    Выпушчаны: 21 чэрвеня 2013
  6. «Everything Has Changed»
    Выпушчаны: 8 ліпеня 2013
  7. «The Last Time»
    Выпушчаны: 4 лістапалда 2013

Red — чацвёрты студыйны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года пад лэйблам Big Machine. За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 1,2 мільёна копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў за апошнія дзесяць гадоў. «Red» дэбютаваў на першым радку чарта Billboard 200 і заставаўся на першай пазіцыі ў US Billboard Top Country Albums ў агульнай складанасці 16 тыдняў. Таксама альбом стаў першым у чартах Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі.

Стварэнне і рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар на шоу "Good Morning America" у 2012 годзе

Праца над альбомам пачалася яшчэ ў 2010 годзе. Тэйлар напісала дзевяць песень самастойна, а астатнія сем – разам з Максам Марцінам, Ліз Роўз, Дэнам Уілсанам, Эдам Шыранам і Гары Лайтбодзі. Натан Чэпман працаваў у якасці галоўнага прадзюсара альбома. У інтэрв'ю Натан сказаў, што гэта ён натхніў Свіфт на музычныя эксперыменты з хартленд-рокам, энэрджы і данс-попам, але таксама адзначыў, што стыль спявачкі ўсё роўна застаўся індывідуальным і традыцыйным.

Тэйлар Свіфт патлумачыла сэнс назвы альбома наступным чынам:

« Розныя эмоцыі, якія сустракаюцца ў гэтым альбоме, у асноўным характарызуюць бурныя, вар'яцкія, напружаныя моманты, перажытыя мной за апошнія два гады. Усе гэтыя эмоцыі — пачынаючы ад моцнай любові, моцнага расчаравання, рэўнасці, замяшання, усе яны — у маім успрыманні — чырвонага колеру... »

Назва і вокладка дыска былі афіцыйна прадстаўлены 13 жніўня 2012, разам з рэлізам лід-сінгла «We Are Never Ever Getting Back Together».

Red быў выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе і Новай Зеландыі.

Храналогія рэлізу
Краіна Дата Фармат Лэйбл
Канада[1] 22 кастрычніка 2012 Deluxe Universal Music Group|Universal Music
Новая Зеландыя[2] Standard
Вялікабрытанія[3] Deluxe Mercury Records
ЗША[4] Standard, deluxe Big Machine Records
Італія[5][6] 23 кастрычніка 2012 Standard, deluxe Universal Music
Германія[7][8] 26 кастрычніка 2012
Нідэрланды[9][10]
Аўстралія[11] Deluxe
Францыя[12][13] 5 лістапада 2012 Standard, deluxe Mercury Records
Філіпіны[14] Deluxe MCA Music Inc.

Крытычныя водгукі[правіць | правіць зыходнік]

«Red» атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі ад экспертаў. Джон Караманіка з газеты The New York Times сказаў, што альбом «Red» «менш дэталёвы і больш энергічны, чым звычайны стыль музыкі Свіфт», аднак ахарактарызаваў яго як «альбом, у якім Тэйлар перастае прыкідвацца, быццам яна звычайная дзяўчына; яна поп-мегазорка, у якой таксама ёсць свае клопаты». Газета The Times пахваліла «ўзнёслую» лірыку спявачкі, якая прысутнічае, у прыватнасці, у «задуменнай» кампазіцыі «All Too Well». Часопіс Rolling Stone быў рады, што «Тэйлар знайшла сябе».

Адзнакі крытыкаў:

  1. Metacritic - 77/100[15]
  2. AllMusic - 4/5[16]
  3. The A.V. Club - B+[17]
  4. Billboard - Positive[18]
  5. Entertainment Weekly - B+[19]
  6. Los Angeles Times - 3/4[20]
  7. The Guardian - 4/5[21]
  8. Rolling Stone - 4.5/5[22]
  9. Slant Magazine - 3/5[23]
  10. Spin - 8/10[24]
  11. Sputnikmusic - 2/5[25]
  12. Robert Christgau - A-[26]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Першым сінглам з альбома стала песня «We Are Never Ever Getting Back Together», якая заняла першае месца хіт-параду Billboard Hot 100. Яшчэ да свайго выхаду кампазіцыя за 50 хвілін заняла першае месца ў сінглавым чарце iTunes, пабіўшы папярэдні рэкорд (60 хвілін), што зрабіла «We Are Never Ever Getting Back Together» самай паспяховай песняй ў лічбавай гісторыі на той момант.[27][28] Сінгл таксама ўзначаліў чарты iTunes ў 32 краінах.[29] Акрамя таго, песня усталявала рэкорд па знаходжанню кантры-сінгла на першым месцы Billboard Hot 100 за апошнія 32 гады.

Другі сінгл «Begin Again» быў выпушчаны на ITunes 25 верасня 2012. Праз некалькі гадзін пасля рэлізу ў ITunes, ён заняў першае месца, стаўшы тым самым першым сінглам, які зрушыў песню Psy «Gangnam Style» на другі радок. Песня была прададзена тыражом 299 000 лічбавых копій у першы тыдзень продажаў і дэбютавала пад нумарам сем у Billboard Hot 100.

Кампазіцыя «I Knew You Were Trouble» была выпушчаная 27 лістапада 2012 года ў якасці трэцяга сінгла і дэбютавала з аб'ёмам продажаў больш за 400 000 копій, што зрабіла Тэйлар Свіфт першай спявачкай ў гісторыі лічбавай музыкі, чые дзве песні з альбома дасягнулі такога выніку. Песня дэбютавала пад нумарам тры ў Billboard Hot 100 з накладам у 416 000 копій у першы тыдзень. Сінгл стаў камерцыйна паспяховым з продажамі больш за тры мільёны копій у ЗША.

Чацвёртым сінглам стала кампазіцыя «22». Песня дэбютавала на дваццатым месцы ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарт Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

21 чэрвеня 2013 песня «Red» была выпушчаная пятым камерцыйным сінглам з аднайменнага альбома. Трэк дэбютаваў на вышэйшай пазіцыі чарта Hot Digital Songs, а ў хіт-парадзе Billboard Hot 100 размясціўся на 6-м радку. «Red» таксама быў зарэгістраваны ў Hot Country Songs і ў чартах іншых краін. 6 лістапада Тэйлар выконвала песню на цырымоніі ўручэння «Country Music Association Awards».

Апошнімі двума сінгламі з пласцінкі сталі дуэты: шостым — «Everything Has Changed» з Эдам Шыранам, сёмым — «The Last Time» з Гары Лайтбодзі.

Прома-кампанія[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар падчас Red Tour

Як частка рэкламнай кампаніі, прадстаўнікі 72 радыё-станцый па ўсім свеце прыляцелі ў Нэшвіл падчас першага тыдня выпуску альбома «Red», каб правесці індывідуальныя інтэрв'ю з Тэйлар. Акрамя гэтага, спявачка таксама наведала шмат ТБ-шоў і выступіла на цырымоніях ўзнагароджання ў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Іспаніі і Аўстраліі.

«Red Tour» у падтрымку альбома пачаўся ў сакавіку 2013 года і ўключаў 86 канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Еўропе і Азіі. Эд Шыран удзельнічаў у турнэ па Паўночнай Амерыцы, дзе праспяваў «Everything Has Changed» разам са Свіфт. Сярод запрошаных гасцей (спяваўшых з Тэйлар дуэтам на розных канцэртах) былі Карлі Сайман, Tegan and Sara, Джэніфер Лопес, Люк Браян, Патрык Стамп (з гурта Fall Out Boy), Элі Голдзінг, Nelly, Сара Бареліс, Шэр Лойд, B.o.B, Гары Лайтбодзі, Train, Neon Trees, Flatts, Хантэр Хейз, Эмелі Санд і Сэм Сміт. Тур прыцягнуў больш за 1.7 мільёна фанатаў і сабраў больш за 150 мільёнаў даляраў.

Таксама Свіфт супрацоўнічала з многімі музыкамі. Напрыклад, яна выканала песню «As Tears Go By» разам з гуртам The Rolling Stones у Чыкага падчас іх тура 50 & Counting і праспявала песню «Highway Don't Care» разам з Цімам Макгро і Кітам Урбанам на цырымоніі ACM Awards 2013 года.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «State of Grace» Taylor Swift 4:55
2. «Red» Swift 3:43
3. «Treacherous» Swift, Dan Wilson 4:02
4. «I Knew You Were Trouble» Swift, Max Martin, Shellback 3:39
5. «All Too Well» Swift, Liz Rose 5:29
6. «22» Swift, Martin, Shellback 3:52
7. «I Almost Do» Swift 4:04
8. «We Are Never Ever Getting Back Together»» Swift, Martin, Shellback 3:11
9. «Stay Stay Stay» Swift 3:25
10. «The Last Time» (разам з Гары Лайтбодзі)Swift, Lightbody, Jacknife Lee 4:59
11. «Holy Ground» Swift 3:22
12. «Sad Beautiful Tragic» Swift 4:44
13. «The Lucky One» Swift 4:00
14. «Everything Has Changed» (разам з Эдам Шыранам)Swift, Sheeran 4:05
15. «Starlight» Swift 3:40
16. «Begin Again» Swift 3:57

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

«Red» не прынёс Тэйлар ні адной узнагароды «Грэмі», хоць і атрымаў намінацыі ў чатырох катэгорыях. Песня «We Are Never Ever Getting Back Together» была намінаваная ў катэгорыі «Запіс года» на 55-й цырымоніі «Грэмі», у той час як сам альбом «Red» быў намінаваны ў катэгорыі «Альбом года» на 56-й цырымоніі. Тое ж самае адбылося і на штогадовай цырымоніі «Country Music Association», на якой альбом не атрымаў ні адной узнагароды з некалькіх намінацый. Аднак, Свіфт атрымала спецыяльную узнагароду «Pinnacle Award» «Асацыяцыі кантры-музыкі» за “унікальныя” ўзроўні поспеху. Прэмію Тэйлар асабіста ўручалі такія кантры-зоркі, як Цім Макгро, Фэйт Хіл, Кіт Урбан, Раскал Флаттс, Джордж Стрэйт і Брэд Пэйслі, у той час як Мік Джэггер, Джулія Робертс, Рыз Уізерспун, Этэль Кеннедзі і Джасцін Тымберлейк запісалі відэазварот.

Спявачка выйграла тры ўзнагароды «MTV Europe Music Awards» у 2012 годзе, уключаючы «Best Female» і «Best Live Act». Песня «I Knew You Were Trouble» выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Best Female» на цырымоніі 2013 «MTV Video Music Awards». Акрамя таго, Тэйлар была названая лепшай выканаўцай кантры («Best Female Country Artist)» на цырымоніі «American Music Awards» 2012 і выканаўцам года («Artist of the Year») на цырымоніі 2013 года. «Нэшвілская асацыяцыя аўтараў песень» («The Nashville Songwriters Association») узнагародзіла Свіфт прэміяй «Songwriter/Artist Award» ужо ў 5-ы і 6-ы раз на цырымоніях у 2012 і 2013 гадах. 

Пазіцыі ў чартах[правіць | правіць зыходнік]

Тыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2012) Вышэйшая пазіцыя
Australian Albums Chart[30] 1
Australian Country Albums Chart[31] 1
Austrian Albums Chart[32] 3
Belgian Albums Chart (Фландрыя)[33] 2
Chinese Albums Chart 1
Canadian Albums Chart[34] 1
Croatia International Albums Chart[35] 7
Danish Albums Chart[36] 3
Dutch Albums Chart[37] 7
Finnish Albums Chart[38] 49
French Albums Chart[39] 30
German Albums Chart[40] 5
Irish Albums Chart[41] 1
Italian Albums Chart[42] 3
Japanese Albums Chart[43] 3
Mexican Albums Chart[44] 4
New Zealand Albums Chart[45] 1
Norwegian Albums Chart[46] 2
Portuguese Albums Chart[47] 8
South African Albums Chart[48] 4
Spanish Albums Chart[41] 4
Swedish Albums Chart[49] 8
Swiss Albums Chart[50] 9
Taiwanese Albums Chart[51] 1
UK Albums Chart[52] 1
US Billboard 200[53] 1
US Billboard Top Country Albums[34] 1

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2012) Пазіцыя
Australian Albums Chart[54] 7
Canadian Albums Chart[55] 2
Mexican Albums Chart[56] 56
New Zealand Albums Chart[57] 6
US Billboard 200[58] 4
US Billboard Top Country Albums[59] 1
US Billboard Digital Albums[60] 4
Чарт (2013) Пазіцыя
Australian Albums Chart[61] 24
New Zealand Albums Chart[62] 15
US Billboard 200[63] 2
US Billboard Top Country Albums[64] 1
US Billboard Digital Albums[65] 15
Чарт (2014) Пазіцыя
Australian Albums Chart[66] 96
US Billboard 200[67] 106
US Billboard Top Country Albums[68] 24

Выніковы хіт-парад[правіць | правіць зыходнік]

Чарт Пазіцыя
US Billboard 200[69] 140

Зноскі

  1. RED (Deluxe): Amazon.ca: Music. Amazon.ca. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  2. [http://www.mightyape.co.nz/product/CD/Red/20904793/ Red: Mightyape: Music]. mightyape.co.nz. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  3. Red: Amazon.co.uk: Music. Amazon.co.uk (13 снежня 1989). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  4. Red. Red: Taylor Swift: Music. Amazon.com. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  5. Red Deluxe: Taylor Swift: Amazon.it: Musica. Amazon.it. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  6. Red: Taylor Swift: Amazon.it: Musica. Amazon.it. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  7. Red: Amazon.de: Musik. Amazon.de. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  8. Red (Deluxe Edition): Amazon.de: Musik. Amazon.de. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  9. Red: bol.com/publisher=bol.com/date=/accessdate=2012-10-09...
  10. Red (Deluxe Edition): bol.com/publisher=bol.com/date=/accessdate=2012-10-11...
  11. Red (Deluxe Edition). Jbhifionline.com.au. Праверана 7 кастрычніка 2012.(недаступная спасылка)
  12. Red: Taylor Swift: Amazon.fr: Musique. Amazon.fr. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  13. Red: Taylor Swift: Amazon.fr: Musique. Amazon.fr. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  14. TAYLOR SWIFT 'RED' ZINE PAK. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 19 кастрычніка 2012.
  15. Red reviews at Metacritic.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2017. Праверана 20 October 2012.
  16. Erlewine, Stephen Thomas. Red – Taylor Swift(недаступная спасылка). AllMusic. Rovi Corporation. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2017. Праверана October 30, 2012.
  17. Gallucci, Michael. Taylor Swift: Red | Music | MusicalWork Review(недаступная спасылка). The A.V. Club. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  18. Andrew Hampp and Jason Lipshutz. Taylor Swift, 'Red': Track-By-Track Review. Billboard (20 кастрычніка 2012). Праверана 20 кастрычніка 2012.
  19. Melissa Maerz. Red – review – Taylor Swift Review(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (18 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 18 кастрычніка 2012.
  20. Roberts, Randall. Album review: Taylor Swift's 'Red' brims with confidence(недаступная спасылка). latimes.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2012. Праверана 25 кастрычніка 2012.
  21. Kate Mossman. Taylor Swift: Red – review(недаступная спасылка). The Guardian (18 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2013. Праверана 18 кастрычніка 2012.
  22. Dolan, Jon (October 18, 2012). "Review: Taylor Swift – Red". Rolling Stone. Праверана 18 October 2012. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  23. Slant review.
  24. Robbins, Michael. Taylor Swift, 'Red' (Big Machine) | SPIN | Albums | Critical Mass(недаступная спасылка). SPIN. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
  25. Taylor Swift – Red (staff review). Sputnikmusic (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
  26. Taylor Swift/Donald Fagen: The ingenue and the roue(недаступная спасылка). MSN Entertainment (13 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2013. Праверана 15 лістапада 2012.
  27. David Renshaw. Taylor Swift mocks indie boys on new single - listen(недаступная спасылка). Gigwise (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021. Праверана 15 жніўня 2012.
  28. Hilton Hater. Taylor Swift Bests Lady Gaga, Sets New iTunes Record. The Hollywood Gossip (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
  29. Taylor Reaches #1 На Billboard Hot 100 Chart(недаступная спасылка). taylorswift.com (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
  30. ARIA Australian Top 50 Albums | Australia's Official Top 50 Albums. ARIA Charts. Праверана October 30, 2012.
  31. ARIA Australian Top 40 Country Albums | Australia's Official Top 40 Country Album Chart. ARIA Charts (16 жніўня 2012). Праверана November 12, 2012.
  32. Taylor Swift — Red. "austriancharts.at". Hung Medien. Праверана November 8, 2012.}
  33. Taylor Swift – Red. ultratop.be. Праверана October 30, 2012.
  34. а б Chart listing for "Red". Billboard. Праверана Лістапада 1, 2012.
  35. Top of the Shops — službena tjedna lista prodanih albuma u Hrvatskoj. Hdu-toplista.com (19 сакавіка 2013). Праверана April 12, 2013.
  36. Taylor Swift — Red(недаступная спасылка). "danishcharts.dk". Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2016. Праверана November 5, 2012.
  37. Taylor Swift — Red. "dutchcharts.nl". Hung Medien. Праверана November 5, 2012.
  38. Taylor Swift — Red. "finnishcharts.com". Hung Medien. Праверана November 5, 2012.
  39. Taylor Swift — Red. "lescharts.com". Hung Medien. Праверана November 28, 2012.
  40. Album — Taylor Swift, Red(нявызн.). charts.de. GfK Entertainment. Праверана November 5, 2012.
  41. а б Taylor Swift - Red - Music Charts. Acharts.us. Праверана October 22, 2014.
  42. Classifica settimanale WK 43 (dal 22/10/2012 al 28/10/2012)(нявызн.). Federation of the Italian Music Industry. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана May 2, 2012.
  43. テイラー・スウィフト – レッド(нявызн.). oricon.co.jp. Праверана October 30, 2012.
  44. Top 100 México – Semana Del 22 al 28 de Octubre del 2012 (ісп.). Asociación Mexicana de Productores de Fonogramas y Videogramas. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2012. Праверана November 8, 2012.
  45. NZ Top Albums 40 – Music Charts. Acharts.us. Праверана October 30, 2012.
  46. Taylor Swift — Red. "norwegiancharts.com". Hung Medien. Праверана November 6, 2012.
  47. Taylor Swift — Red. "portuguesecharts.com". Hung Medien. Праверана November 5, 2012.
  48. South African Top 20 Albums Chart. RSG (Recording Industry of South Africa). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  49. Taylor Swift — Red. "swedishcharts.com". Hung Medien. Праверана November 5, 2012.
  50. Taylor Swift – Red. "hitparade.ch". Hung Medien. Праверана November 6, 2012.
  51. G-Music 風雲榜 (綜合榜)(недаступная спасылка). G-music.com.tw. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана December 27, 2012.
  52. Archive Chart. UK Albums Chart. Official Charts Company. Праверана October 29, 2012.
  53. Caulfield, Keith (October 31, 2012). "Taylor Swift's 'Red' Sells 1.21 Million; Biggest Sales Week for an Album Since 2002". Billboard. Prometheus Global Media. Праверана October 31, 2012.
  54. ARIA Charts | Australias Official Music Charts | Single, Album, Digital Charts and more | ARIA Charts
  55. Adele, Gotye Top SoundScan Year-End Charts in Canada | Billboard(недаступная спасылка). Billboard.biz (11 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2013. Праверана April 12, 2013.
  56. Los Más Vendidos 2012 (ісп.) (PDF)(недаступная спасылка). Asociación Mexicana de Productores de Fonogramas y Videogramas. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана January 23, 2013.
  57. Top Selling Albums of 2012 | The Official New Zealand Music Chart. Nztop40.co.nz (31 снежня 2012). Праверана April 12, 2013.
  58. Billboard 200 Albums - 2012 Year End Charts. Праверана January 19, 2013.
  59. Music Charts, Most Popular Music, Music by Genre & Top Music Charts. Billboard. Праверана December 27, 2012.
  60. Top Digital Albums: 2012. Billboard. Праверана December 27, 2012.
  61. End of Year Charts – ARIA Top 100 Albums 2013. ARIA Charts. Australian Recording Industry Association. Праверана January 7, 2015.
  62. Lorde topped by Sol3 Mio in album charts. New Zelaand Herald (25 снежня 2013). Праверана December 26, 2013.
  63. Billboard 200 Albums - 2013 Year End Charts. Праверана December 14, 2013.
  64. Best of 2013:The Year In Music. Billboard. Праверана December 14, 2013.
  65. Top Digital Albums: 2013. Billboard. Праверана December 16, 2013.
  66. End of Year Charts – ARIA Top 100 Albums 2014. ARIA Charts. Australian Recording Industry Association. Праверана January 7, 2015.
  67. Billboard 200 Albums - 2014 Year End Charts. Праверана January 6, 2015.
  68. Best of 2014:The Year In Music. Billboard. Праверана January 5, 2015.
  69. Greatest of All Time Billboard 200 Albums : Page 1 | Billboard