Перайсці да зместу

Рададэндран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Rhododendron)
Рададэндран

Рададэндран жоўты (Rhododendron luteum) (Турцыя)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23700
NCBI  4346
EOL  38343
GRIN  g:10404
IPNI  14859
FW  157353

Рададэ́ндран[1] (Rhododendron), Ружанéчнiк — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Вылучаецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі рададэндран жоўты (Rhododendron luteum) трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны рададэндран даурскі (Rhododendron dauricum), рададэндран Ледэбура (Rhododendron ledebourii) і рададэндран японскі (Rhododendron molle japonicum).

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).

Некаторыя віды — меданосы, але паколькі ўсе часткі раслін атрутныя[2], то і іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
  • Рададэндран // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 204. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Rhododendron L. — Рододендрон, Азалия // Определитель высших растений Беларуси / Под ред. Парфёнова В. И. — Минск: Дизайн Про, 1999. — С. 125. — 472 с: ил. — 1000 экз. — ISBN 985-6182-78-6. (руск.)
  • Рододендрон: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)