Riodinidae — сямейства дзённых матылькоў, прадстаўнікі якога аб’ядноўваюць у сабе прыкметы блакітніц і німфалід. Параўнальна маладая група, якая ўтварылася крыху больш за 50 млн гадоў таму. Каля 1500 відаў.
Сямейства ўключае ў сябе каля 2600 відаў. Жывуць пераважна ў тропіках, большасць сучасных відаў (каля 1300) — у Паўднёвай Амерыцы, у Палеарктыцы каля 9-10 відаў, пераважна заходне-палеарктычных, у Еўропе толькі 1 від — Hamearis lucina.