Rolz'n'Rulz

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Rolz'n'Rulz»
Вокладка сінгла «Rolz'n'Rulz» (Hair Peace Salon, 2010)
Сінгл Hair Peace Salon
з альбома Gentleman
Выпушчаны 15 верасня 2010 года
Фармат лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2010 год
Жанр паўэр-поп, рок-н-рол
Кампазітар Алег Вяль
Працягласць 3:54
Аўтар песні Алег Вяль, Канстанцін Карман
Храналогія сінглаў Hair Peace Salon
«Happy for a While»
(2010)
«Rolz'n'Rulz»
(2010)
«Гарэла Сасна»
(2012)

«Rolz'n'Rulz» (бел.: «Ролі і правілы) — другі сінгл з альбома «Gentleman» беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 15 верасня 2010 года. Складаецца з адной песні «Rolz'n'Rulz», напісанай Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл «Rolz’n'Rulz» трапіў у вольны доступ 15 верасня 2010 года, у адзін дзень з самотнікам рэміксаў «HPS Remixed».[1]

" Музыкі з Hair Peace Salon вырашылі дапоўніць Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Разам з правамі на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць індзі-рокеры прапануюць увесці артыкул: „Кожны чалавек мае права абсалютна свабодна спампаваць новую песню Hair Peace Salon і альбом рэміксаў, каб атрымаць задавальненне ад праслухоўвання“ "

, — такімі словамі музычны партал Тузін Гітоў заклікаў сваіх чытачоў спампаваць новы сынгл.[2]

Аднайменная песня сінгла «Rolz'n'Rulz», у якой разважваецца пра ўстояныя правілы, мараль і размеркаваныя грамадствам ролі, была напісана ў калажнай манеры, якая адметна да ранняга перыяду творчасці калектыву.[3] Сам другі сінгл з будучага альбому прыадчыніў яго таямніцу надалей, паказаў зрух у бок больш тлустых інструментальных і вакальных партый у спевах.[4]

«Працэс слухання не павінен быць лёгкім, песня павінна паступова прыадчыняцца ўсё больш і больш, з кожным з’яўленнем у плэеры», — апісвалі для Experty.by свой твор удзельнікі гурта «Hair Peace Salon».[4]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

На думку крытыка Зміцера Падбярэзскага з ej.by, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцце рок-н-ролу ў сваім сінгле, «Rolz'n'Rulz» — «адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь не ў першую чаргу — вакальныя партыі і падаць яго адпаведным чынам».[5]

Як складаная частка альбома 2012 года «Gentleman» песня «Rolz'n'Rulz» была заўважана і ў другі раз, атрымаў добрую прэсу: «„Rolz’n'Rulz“ чапляе» (Алег Клімаў, Experty.by),[6] «цудоўная „Rolz’n'Rulz“» (Сяргей Будкін, Experty.by, Будзьма беларусамі!, Тузін Гітоў)[6][7][8] — і, на думку Зміцера Падбярэзскага з сайта Experty.by, стала доказам разнастайнасці рэпертуару ўсёй плыты.[6] Таксама ён жа праз ej.by надалей адзначыў, што тое, што гэтая песня была выдадзена сінглам, ані не перашкодзіла таго, што яна прыйшлася дарэчы і ў альбоме.[5] Таццяна Бобер і Аліна Шыманская з музычнага парталу «Памяркоўны гук» характарызавалі песню ў жывым выкананні прыметнікам «завадны».[9]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Hair Peace Salon:

Вытворчасць:

  • Яўген «Yellow Kid» Сухавей — звядзенне.
  • Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» — мастэрынг.
  • Slap — дызайн вокладкі.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

У траўні 2011 года за трэк «Rolz'n'Rulz» гурт выйграў галоўны прыз (сесія гуказапісу на студыі «RecPublica Studios») у конкурсе ад польскага музычнага партала «Fabryka Zespołów»[няма ў крыніцы].[10]

Рэміксы[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе дыджэй мінскага электроннага праекту «Vacuum Government» GRAF стварыў версію песні ў транс апрацоўцы працягласцю 6 хвілін 39 секунд пад назвай «Rolz'n'Rulz (GRAF Trance Mix)», і яна разам з другімі рэміксамі трапіла на самотнік «HPS Remixed» таго ж году. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — рэзюміраваў для Тузін Гітоў рэмікс Алег Вяль, суаўтар арыгінальнай песні і лідар гурта «Hair Peace Salon». — Вобразнае бачанне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму».[2] «Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам „Hair Peace Salon“, і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песні „Rolz'n'Rulz“, „Happy for a While“ у свае жывыя выступленні», — па выніках удзелу на польскім фестывалі «Pakrava. Dni kultury niezależnej Białorusi» распавядалі дыджэі парталу Ultra-music.com.[11]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz» (руск.) . Ultra-music.com (17 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
  2. 2,0 2,1 Танчыць Hair Peace Salon (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (5 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  3. Slap Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon (бел.) . generation.by (16 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  4. 4,0 4,1 Hair Peace Salon анонсируют новый альбом (руск.) . experty.by (20 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 14 лістапада 2018.
  5. 5,0 5,1 Подберезский, Дмитрий Rolz'n'Rulz (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  6. 6,0 6,1 6,2 Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) (бел.) . experty.by (13 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  7. Будкін, Сяргей Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  8. Майстар-кляс ад Hair Peace Salon (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (3 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  9. Бобер, Татьяна; Шиманская, Алина Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (руск.) . Памяркоўны Гук (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 лістапада 2018.
  10. Redakcja Znamy zwycięzcę konkursu na dwudniową sesję w RecPublica Studios! (польск.) . Fabryka Zespołów (6 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2011. Праверана 18 мая 2019.
  11. Hair Peace Salon в удалённом доступе (руск.) . Ultra-music.com (28 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]