У дзікім выглядзе не сустракаецца. Відавочна, доўгі час знаходзілася ў культуры. Увезеная з Кітая і некалькі пазней з Бенгаліі. З'яўляецца першай паўторнацвітнеючай ружай, якая патрапіла ў Еўропу[2].
Кусты прамыя, 1-2 метра вышынёй. Галіны фіялетава-карычневыя, у перасеку круглыя, амаль без шыпоў. Шыпы выгнутыя, тоўстыя, плоскія.
Лісце складанае, 5-11 см даўжынёй; прылісткі звычайна зрослыя з хвосцікам, цэльнакрайнія, часта залозава-апушаныя, вяршыні завостраныя, лісточкі ў колькасці 3-5 (радзей 7), шырока-яйкападобныя або даўгавата-яйкападобныя, 2,5-6 × 1-3 см, амаль голыя, з круглявым або шырока клінаватым аснаваннем, па краі востра-зубчастыя, верхавіны завостраныя.
Кветкі простыя (5 пялёсткаў), паўмахрыстыя або махрыстыя; размешчаны групамі па 2-5, рэдка адзінкавыя, злёгку водарныя або без паху, 4-5 см у дыяметры. Кветаножкі 2,5-6 см, амаль голыя або залозава-опушаныя, прыкветкі ў колькасці 1-3, лінейныя, голыя, па краі залозавыя або цэлыя, вяршыні завостраныя. Гіпантыі яйкападобна-шарападобныя або грушападобныя, голыя. Чашалісцікі ў колькасці — 5, яйкападобныя, часам лістападобнай формы, цэльнакрайнія або некалькі пёрыста-лопасцевыя, радзей суцэльныя. Пялёсткі чырвоныя, ружовыя, белыя або з фіялетавым адценнем, зваротнаяйкападобныя, аснаванне клінаватае, вяршыня выемчатая.
Плады чырвоныя, голыя, яйкападобнай або грушападобнай формы, 1-2 см у дыяметры.
Rosa chinensisvar.chinensis syn.:Rosa nankinensisLour., Rosa sinicaL. Кітайская назва: 月季花(原变种) yue ji hua (yuan bian zhong). Парасткі трывалыя, часта з кручкаватымі шыпамі. Кветкі махрыстыя або паўмахрыстыя. Лісточкаў 3-5, рэдка 7. Пялёсткі чырвонага, ружовага ці белага колеру. Вырошчваецца ў Кітаі, існуе мноства садовых разнавіднасцяў.
Rosa chinensis var. semperflorens (Curtis) Koehne syn.:Rosa semperflorens Curtis Кітайская назва: 紫月季花 (zi yue ji hua). Галіны тонкія, з кароткімі шыпамі. Кветкі махрыстыя, або паўмахрыстыя, адзінкавыя, або па 2-3. Лісточкаў 5-7, зялёныя, часта з фіялетавым або чырванаватым адценнем. Пялёсткі цёмна-чырвоныя або цёмна-чырвона-фіялетавыя. карыатып: 2n = 14*. Вырошчваецца ў Кітаі.