Перайсці да зместу

Roshel Senator

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Roshel Senator
Імя Senator і Senator
Краіна паходжання
Вытворца Roshel[d]
Даўжыня
  • 6 020 міліметр ()
Шырыня 2 438 міліметр
Вышыня 2 381 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Roshel Senator — лёгкі бронеаўтамабіль, які выпускаецца канадскай кампаніяй Roshel на базе шасі Ford F-550.[1] Уяўляе сабой універсальную платформу, адаптаваную для перавозкі асабовага складу, вядзення разведкі і выканання патрульных задач у складзе ваенных і паліцэйскіх фарміраванняў.

Сама кампанія Roshel класіфікуе машыну як бронетранспарцёр.[2]

На зброевай выставе ў Польшчы ў 2024 годзе.

Серыйны выпуск бронеаўтамабіляў Roshel Senator пачаўся ў красавіку 2018 года. У вопытную эксплуатацыю машыны паступілі ў другой палове таго ж года.[2]

У 2020 годзе бронеаўтамабілі Senator выкарыстоўваліся для дастаўкі астранаўтаў Боба Бенкена і Дага Хёрлі да месца пасадкі ў рамках выпрабавальнага палёту Crew Dragon Demo-2.[3]

У гарачых кропках

[правіць | правіць зыходнік]

У 2022 годзе значная колькасць бронемашын Roshel Senator была пастаўлена Украіне ў складзе пакетаў вайсковай дапамогі.[4][5] Частка машын паступіла на ўзбраенне Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.[6] У сувязі з узрослым попытам вытворца абвясціў аб планах павялічыць выпуск да 1000 адзінак у год.[1]

У студзені 2023 года Канада абвясціла аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 90 млн канадскіх долараў (каля 67,3 млн долараў ЗША), у які ўваходзіла каля 200 машын Roshel Senator.[7]

Па дадзеных defence-blog.com, да 10 чэрвеня 2023 года ў складзе Узброеных Сіл Украіны налічвалася каля 550 бронеаўтамабіляў Roshel Senator. 21 снежня 2023 года Украіна атрымала чарговую партыю, давёўшы агульную колькасць да 750. Гэтыя машыны ўжываліся ў ходзе баёў у Курскай вобласці. Да 3 верасня былі візуальна пацверджаныя страты: 16 адзінак знішчана, 10 пашкоджана і 4 захоплена расійскімі войскамі.[8][9]

21 снежня 2023 года Канада паставіла Украіне тысячны бронеаўтамабіль Senator.[10] Да сакавіка 2025 года агульная колькасць пастаўленых ва Украіну бронеаўтамабіляў дасягнула каля 1700; пры гэтым вытворчасць машын фінансавалася на 90% замежнымі дзяржавамі (уключаючы Украіну), і 10 % — Канадай. Кошт адной машыны складаў каля 600 тыс. долараў ЗША. Вытворчасць вядзецца сіламі 550 супрацоўнікаў пры штомесячным выпуску 120 адзінак.[11]

Па дадзеных партала Oryx, па стане на снежань 2025 года задакументавана знішчэнне, пашкоджанне або захоп 176 машын.[8] Расіскі рэсурс Lost Armour паведамляў пра 188 знішчаных або пашкоджаных і 12 захопленых.[12]

8 лістапада 2025 года партыя Roshel Senator была дастаўлена з Канады на Гаіці для Узброеных Сіл гэтай краіны ў мэтах барацьбы са злачыннымі групоўкамі.[13][14]

Карта краін-эксплуатантаў Roshel Senator
  • Senator APS — базавая версія, якая выпускаецца з 2018 года. Уяўляе сабой чатырохдзверны бронеаўтамабіль падвышанай праходнасці з аднымі заднямі дзвярыма, разлічаны на перавозку да 10 чалавек.
    • Senator Special Forces — мадыфікацыя для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, аснашчаная сістэмай кругавога відэаназірання і светлавой сігнальнай апаратурай.[25]
    • Senator Pickup — варыянт з кабінай на пяць месцаў і павялічанай грузападымальнасцю, прызначаны для перавозкі грузаў.[26]
    • Senator Medical Evacuation Vehicle — санітарны варыянт для эвакуацыі параненых. Адрозніваецца двухстворкавымі заднімі дзвярыма, адсутнасцю мацаванняў для ўзбраення на даху і наяўнасцю сістэмы фільтрацыі паветра.[27]
    • Senator Explosive Ordnance Disposal — мадыфікацыя для размініравання і абясшкоджвання выбуховых прылад. Абсталявана узмоцненай задняй рампай для выкатывания робата-сапёра і павялічанай вышынёй даху для ўстаноўкі спецыяльнага абсталявання.
  • Senator MRAP — варыянт з узмоцненай супрацьміннай абаронай, упершыню прадстаўлены ў 2023 годзе. Месціць да 8 пасажыраў, 2 дзвяры. Корпус абсталяваны V-вобразным дном для павышэння стойкасці да падрываў на мінах і самаробных выбуховых прыладах. Узровень бронеаховы адпавядае стандарту STANAG 4569, узровень II.[28]
    • Senator Ram MRAP — варыянт, створаны на шасі пікапа RAM.[29]
  1. 1 2 Brennan Leffler & Mike Drolet. Canadian Shield: How Ukrainians are defending their homeland from 8,000 kilometres away (англ.). globalnews.ca (19/11/2022).
  2. 1 2 "Roshel starts production of new armoured carrier — the Senator" (англ.). Blue Line Magazine (23 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 22.01.2023.
  3. ↑ Dylan Malyasov. NASA uses new Senator armored vehicles to support historic mission to ISS (англ.). Defence Blog (25 мая 2020).
  4. ↑ Vadim Kushnikov. Ukraine received Senator APC armored vehicles (англ.). Militarnyi (23 мая 2022).
  5. ↑ Canadian Donation Of 200 Roshel Senators To Ukraine (англ.). Joint-forces.com (20 студзеня 2023).
  6. ↑ Vadim Kushnikov. Chernihiv border guards receive Senator APC armored vehicles (англ.). Militarnyi (31 снежня 2022).
  7. ↑ Le Canada donne 200 véhicules blindés supplémentaires à l’Ukraine (фр.). ici.radio-canada.ca (18 студзеня 2023).
  8. 1 2 "Attack on Europe: Documenting Ukrainian Equipment Losses During the Russian Invasion of Ukraine" (англ.). Oryx.
  9. ↑ Yuri Svitlyk. Weapons of Ukrainian victory: APC Senator armoured vehicle (англ.). root-nation.com (22/07/2023).
  10. ↑ Vadim Kushnikov. Canadian Firm Roshel Marks Milestone with 1000th Armored Vehicle Handover to Ukraine (англ.). Militarnyi (21 снежня 2023).
  11. ↑ Roshel Delivers 1 700th Senator Armored Vehicle to Ukrainian Defense Forces (англ.). Army Recognition (12 сакавіка 2025).
  12. ↑ Потери военной техники в локальных конфликтах XXI века (руск.). Lost Armour.
  13. ↑ Jean Junior Celestin. Le gouvernement remet sept véhicules blindés aux Forces Armées d’Haïti (фр.). lenouvelliste.com (10 лістапада 2025).
  14. ↑ Gouvènman an ak KPT a rèmèt yon lo materyèl blennde bay lame a pou ranfòse l (фр.). YouTube (11 жніўня 2025).
  15. ↑ Sarajevska policija kupila tri nova oklopna vozila, Katica objasnio njihovu namjenu (харв.). www.klix.ba (22 чэрвеня 2023).
  16. 1 2 MUP Tuzlanskog kantona nabavlja vozila koja koriste vojska Ukrajine i NASA (харв.). www.klix.ba (20 студзеня 2023).
  17. ↑ Roberto Caiafa. Las Fuerzas Especiales de la Policía del Distrito Federal brasileño reciben seis vehículos blindados Roshel APC y MRAP (ісп.). Infodefensa - Noticias de defensa, industria, armamento y ejércitos (29 красавіка 2025).
  18. ↑ "The Ottawa Police Service has introduced a new Roshel Senator Emergency Response Vehicle (ERV) to support its Tactical Unit during high-risk incidents throughout the city" (англ.). Facebook (13/06/2026).
  19. ↑ AUSA 2023: Roshel details Senator MRAP vehicle (англ.). Janes.com (17/10/2023).
  20. ↑ Haïti fields 7 Canadian Roshel Senator armoured personnel carriers for counter gang operations (англ.). armyrecognition.com (12 лістапада 2025).
  21. 1 2 3 4 5 Chapter Four: Russia and Eurasia (англ.). The Military Balance 160–215 (23 лютага 2026). doi:10.1080/04597222.2026.2608517.
  22. ↑ Armata R. Moldova a parafat modernizarea cu blindate de ultimă generație Senator produse de compania canadiană Roshel (рум.). DefenseRomania (30/06/2026).
  23. ↑ Kyle Duggan. ICE ordering fleet of 20 armoured vehicles from Brampton, Ont., firm (англ.). cbc.ca (2 снежня 2025).
  24. ↑ Roshel Emergency Response Unit at the NASA Historic Mission (англ.) (28 мая 2020).
  25. ↑ Senator Emergency Response Vehicle (англ.). Архівавана з першакрыніцы 13.12.2024.
  26. ↑ Senator Pickup (англ.). Архівавана з першакрыніцы 06.03.2025.
  27. ↑ Кирило Кушніков. Roshel presents an ambulance version of the Senator armored vehicle (англ.). Militarnyi (5 снежня 2024).
  28. ↑ Senator MRAP (англ.). Архівавана з першакрыніцы 20.02.2025.
  29. ↑ Dylan Malyasov. Roshel builds new Senator variant on Ram chassis (англ.). Defence Blog (30 кастрычніка 2025).