SIGTERM

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SIGTERM
Апісанне: Сігнал для завяршэння працэсу
Па змоўчванню: завяршэнне працэсу
коды SA_SIGINFO
(не мае спецыфічных кодаў)

У POSIX-сістэмах SIGTERM — сігнал для запыту завяршэння працэсу.

SIGTERM — цэлалікавая канстанта, вызначаная ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, таму што ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад англ.: signal), TERM — скарочанае напісанне англ.: terminate — завершыць.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

SIGTERM пасылаецца працэсу ўтылітай kill па змоўчванню. У адрозненне ад SIGKILL, гэты сігнал можа быць апрацаваны ці праігнараваны праграмай.