SP Kava

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SP Kava
Дата нараджэння 27 снежня 1989(1989-12-27) (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Жанр рэп
Калектыў PANaNieba
Грамадская дзейнасць
Член у

SP Kava (сапраўднае імя Юрый Касцень) — прадстаўнік хвалі беларускага рэпу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 снежня 1989 года ў Вілейцы, працяглы час жыў у Мінску.

Адзін з заснавальнікаў гурта PANaNieba. Уласную дзеяздольнасць у якасці сольнага выканаўцы SP Kava прадэманстраваў, калі запісаў некалькі твораў па матывах хітоў Neuro Dubel i Akute.

У чэрвені 2013 года прэзентаваў дэбютны ЕР «Што табе сніцца»[1]. Па задуме SP Kava, праз усе песні прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі году 2013» па версіі Tuzin.fm[2].

28 студзеня 2015 года — ЕР «яМы». SP Kava шукае не толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцці: «Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца „яМы“»[3]. У міні-альбом увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песняры».

2021 год — як рэакцыя на гісторыю пераўвасоблены альбом «яМы» выходзіць на сучасных стрымінгавых пляцоўках.

SP Kava вылучаецца тым, што не працуе па звыклай схеме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё, адрознае гучанне.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Што табе сніцца (2013)
  • яМы EP (2015)

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Палёты ў сьне і наяву / Tuzin.fm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  2. Шорт-ліст прэміі «Героі году 2013» па вэрсіі TUZIN.FM(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by