SYBR Green I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SYBR Green I
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне N',N'-dimethyl-N-[4-[(E)-(3-methyl-1,3-benzothiazol-2-ylidene)methyl]-1-phenylquinolin-1-ium-2-yl]-N-propylpropane-1,3-diamine
Хім. формула C₃₂H₃₇N₄S⁺
Эмпірычная формула С32H37N4S+
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) цвёрды
Малярная маса 509.73 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 163795-75-3
PubChem 10436340
SMILES
ChemSpider 8611764
Бяспека
Таксічнасць мутаген

SYBR Green I (SG) - асіметрычны сінілавы фарбавальнік [1], які выкарыстоўваецца ў малекулярнай біялогіі для надання колеру нуклеінавай кіслаце. Вытворчасцю дадзенага фарбавальніка займаецца кампанія Molecular Probes Inc., якая з'яўляецца даччынай кампаніяй Life Technologies Corporation. На тэрыторыі Беларусі вытворчасцю дадзенага фарбавальніка займаецца кампанія Праймтэх, пры гэтым прадукт мае камерцыйную назву ZUBR Green-1. Галоўнай уласцівасцю дадзенага злучэння з'яўляецца тое, што яно звязваецца з ДНК . Пры гэтым, атрыманы комплекс ДНК:SYBR Green мае максімум паглынання λ max = 497   нм, а выпраменьвае зялёнае святло з максімумам λ max = 520   нм. Фарбавальнік пераважна звязваецца з двухланцужковай ДНК, а таксама і з адналанцужковай ДНК, а з меншай эфектыўнасцю. Апрэч гэтага, SYBR Green таксама можа афарбоўваць і РНК, але з меншай прадукцыйнасцю, чым адналанцужковую ДНК.

Выкарыстоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Спектраграма SYBR Green I

SYBR Green знаходзіць прымяненне ў некалькіх галінах біяхіміі і малекулярнай біялогіі . Ён выкарыстоўваецца ў якасці фарбавальніка для колькаснага вызначэння адналанцужковай ДНК у некаторых метадах колькаснай ПЛР . [2] Ён таксама выкарыстоўваецца для візуалізацыі ДНК пры гель-электрафарэзе . Больш высокія канцэнтрацыі SYBR Green могуць быць выкарыстаны для афарбоўвання агарозных геляў з мэтай візуалізацыі наяўнай ДНК. У дадатак да маркіроўкі чыстых нуклеінавых кіслот SYBR Green таксама можа быць выкарыстаны для маркіроўкі ДНК у клетках для праточнай цытаметрыі і флуарэсцэнтнай мікраскапіі . У гэтых выпадках абпрацоўка РНКазай можа спатрэбіцца для памяншэння РНК-фону ў клетках.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

SYBR Green I прадаецца ў якасці замены патэнцыйнага мутагена чалавека – бромістага этыдыя, так як з ім бяспечней працаваць і лягчэй ажыцяўляць пераапрацоўку адыходаў. Аднак любая маленькая малекула, якая здольная да звязвання ДНК з высокім зрадством, з'яўляецца магчымым канцерагенам. Гэта тычыцца і SYBR Green.

У даследаванні з выкарыстаннем тэсту Эймса, які вымярае здольнасць хімічных рэчываў выклікаць мутацыі, пры аналізах падобных канцэнтрацый не было выразнай розніцы ў патэрне мутагенных уздзеянняў паміж бромістым этыдзіям і SYBR Green I. [3] Бромісты этыдзій быў больш мутагенным пры павышаных канцэнтрацыях.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • GelGreen
  • Брамід этыдыя
  • Цыянінавыя фарбавальнікі

Нататкі і даведкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Zipper H; Brunner H; Bernhagen J; Vitzthum F (2004). "Investigations on DNA intercalation and surface binding by SYBR Green I, its structure determination and methodological implications". Nucleic Acids Research. 32 (12): e103. doi:10.1093/nar/gnh101. PMC 484200. PMID 15249599
  2. Mackay IM; Arden KE; Nitsche A (March 2002). "Real-time PCR in virology". Nucleic Acids Res. 30 (6): 1292–305. doi:10.1093/nar/30.6.1292. PMC 101343. PMID 11884626.
  3. Singer VL; Lawlor TE; Yue S (February 1999). "Comparison of SYBR Green I nucleic acid gel stain mutagenicity and ethidium bromide mutagenicity in the Salmonella/mammalian microsome reverse mutation assay (Ames test)". Mutation Research. 439 (1): 37–47. doi:10.1016/s1383-5718(98)00172-7. PMID 10029672.