Перайсці да зместу

Salicornia perennans

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Salicornia perennans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salicornia perennans


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  267545
EOL  5214742
IPNI  166576-1
TPL  kew-2480880

Salicornia perennans — від кветкавых раслін сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны на поўначы Афрыкі, на поўдні Еўропы і ва ўмеранай Азіі.

Аднагадовая расліна вышынёй 10-35 см, травяністая, з надземнымі мясістымі парасткамі (сукулент). Сцябло ўзыходнае, амаль заўсёды прамое, членістае, з супратыўнымі доўгімі голымі галінамі. Расліна спачатку зялёная, затым пурпурна-чырвоная. Лісце скарочанае, неразвітае, замест яго ў вузлах маюцца кароткія супратыўныя похвы. Суквецці ў выглядзе сакавітых, шчыльных, цыліндрычных каласкоў, на кароткіх ножках, размяшчаюцца на канцах сцеблаў і галінак. Кветкі абодваполыя, без прыкветкаў, глыбока пагружаныя ў тканку сцёблаў, размешчаныя ў кароткіх трохкветкавых дыхазіях, верхняя кветка часта буйнейшая, бакавыя размешчаны ніжэй сярэдняй, утвараючы трохкутнік. Калякветнікі суцэльныя, непадзеленыя, у выглядзе рамбічнага шчытка, адкрываюцца толькі ўверсе вузкай шчылінай, з якой высоўваюцца тычынкі і лычыкі. Песцік вертыкальны з двума лычыкамі. Завязь аднагнёздавая. Плады каротка-валасістыя, яйцападобныя; насенне вертыкальнае, з кальцавым зародкам. 2n = 18[2].

Цвіце ў ліпені-верасні. Апыленне перакрыжаванае, ажыццяўляецца дзякуючы пераносу пылка ветрам. Плады спеюць у лістападзе. Па тыпу распаўсюджання насенне адносяць да балістаў (іх дыяспоры раскідваюцца пругкімі пладаножкамі пры штуршках). Неспрыяльны перыяд перажывае ў выглядзе насення (тэрафіт).

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны на поўначы Афрыкі, на поўдні Еўропы, на поўдні ўмеранай Азіі (за выключэннем трапічных раёнаў)[3][4].

Стрыжнякарнявы, вегетатыўна нерухомы адналетнік, па сезонным жыццёвым цыкле адносіцца да тэрафітаў.

Расліна святлалюбная і цеплалюбівая (мегатерм), дастаткова пераборлівая да ўвільгатнення глебы (мезафіт); як і ўсе сукуленты добра прыстасаваная да росту ва ўмовах значнага засалення.

З’яўляецца самай характэрнай раслінай зліўных мокрых саланчакоў. Ён адзін з першых захоплівае тэрыторыі, вызваленыя з-пад марскіх вод і з-пад часовых салёных азёр. У межах арэала расце на саланцах, саланчаках, па берагах мораў і салёных вадаёмаў, часта утвараючы мазаічныя раслінныя комплексы з удзелам такіх відаў, як Suaeda prostrata, Salsola soda, Spirobassia hirsuta, Halocnemum strobilaceum і іншых.

Практычнае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Раней лічыўся формай Salicornia europaea, які ў Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі, мае назву марской фасолі і лічыцца прыправай, гароднінай, якую ўжываюць у самых розных формах — марынаванай, адварной, у складаных рэцэптах з рознымі стравамі.

Добра паядаецца свойскімі жывёламі (авечкамі, козамі, вярблюдамі і г. д.), чаму спрыяе падвышанае ўтрыманне солі ў расліне.

Ад блізкага віду Salicornia europaea адрозніваецца вялікім галінаваннем (бакавыя парасткі з 5-15 досыць кароткімі стэрыльнымі міжвузеллямі; у Salicornia europaea — звычайна з 1-5 досыць доўгімі стэрыльнымі міжвузеллямі). Да таго ж, Salicornia perennans лічыцца раслінай стэпавай і часткова лесастэпавай зон, а Salicornia europaea — раслінай паўночных марскіх узбярэжжаў.

  1. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  2. Грибы Казахстана — Статьи: Солерос солончаковый Архівавана 19 липня 2019. (руск.)
  3. Plants of the World Online — Kew Science. Архівавана з першакрыніцы 6 липня 2019. Праверана 06.07.2019. (англ.)
  4. Euro+Med Plantbase. Праверана 06.07.2019. (англ.)