Sciana

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Sciana
Sciana lviv 080814 reactor691.jpg
Гурт Sciana на фестывалі «Захід 2014»
Асноўная інфармацыя
Жанр альтэрнатыўны рок
Гады 1999 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Брэст
Адкуль Брэст
Мова песень беларуская, украінская
Лэйблы Limas
БМАgroup
Склад Аляксей Кузняцоў, Павел Прохараў, Андрэй Клімус, Валерый Сакалоў
Былыя
ўдзельнікі
Яўгенія Хіло, Алесь Нікалайчык, Ілля Дмуха, Яўген Лук’янчык
Commons-logo.svg Sciana на Вікісховішчы

Sciana (Сьцяна) — беларускі гурт альтэрнатыўнай музыкі з Брэста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт Sciana створаны 1 жніўня 1999 года. Заснавальнікам гурта лічыцца барабаншчык Аляксей Кузняцоў. Ад самага пачатку ў гурце былі гітарыст Павел Прохараў і басіст-вакаліст Андрэй Клімус. Таксама ад пачатку спявала Жэня Хіло, але пасля яе пераезду ў Мінск творчая сувязь абарвалася. Жаданне знайсці сваё гучанне тлумачыць стылёвую разнастайнасьць гурта таго часу — ад панка да джаза. Гэтыя творчыя эксперыменты былі ўвекавечаныя ў малавядомых альбомах «Суб’ектывізм» і «Рулет». Прыкладна ў гэты ж час (2001 год) у склад каманды ўваходзяць саксафаністы Ілля Дмуха і Алесь Нікалайчык. Апошні адыграў з гуртом некалькі гадоў, але потым патрапіў у войска, пасля чаго ягонае супрацоўніцтва з гуртом не аднавілася. Менавіта спалучэнне жорсткага гітарнага драйву і мелодыкі саксафона стала галоўнай адметнасцю гурта.

Першы замежны канцэрт Сьцяны адбыўся ў польскім Беластоку (студзень 2001-га), мажлівасцю выступаць яны былі абавязаны вядомаму беларускаму барду Віктару Шалкевічу. Першы палескі рок-фэст «Крок» у студзені 2002-га прынес гурту першае месца сярод маладых камандаў Брэстчыны. Тым жа летам гурт у якасці канкурсантаў едзе на «Басовішча» (з другой спробы), на якім нічога не атрымлівае, але пакідае добрае ўражанне. «Сэнс нашай творчасці — у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталі агульным credo для гурта. Завершаны ў тым жа 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запісам, які выйшаў у мінскім выдавецтве «Limas».

2003 год стаў для гурта годам перамогі на «Басовішчы» — удзельнікі атрымалі прыз ад «Радыё Палонія». Пасля гэтага Sciana стала пастаянным удзельнікам «Басовішча» — ужо як госці яны гралі на фэсце ў 2004, 2005 і 2007 гадах. Удалым для Sciana стаў удзел і ў трыб’юце на гурт N.R.M. «Viza NRM».

Чарговай перамогай для «Сьцяны» стаў удзел у фэсце «Генералы айчыннага року» ў красавіку 2004-га. Заняўшы 2-е месца ў конкурснай частцы, гурт атрымаў права на здымкі кліпа, што і было зроблена. Першы кліп гурта на песню «Можна быць» з'явіўся ў тым самым годзе. А сама песня пазней некалькі тураў запар будзе трымаць лідыруючую пазіцыю на «Тузіне Гітоў».

Дасягненнем 2006-га стаў удзел у «Рок-каранацыі», дзе Sciana прадстаўляла Брэсцкі рэгіён і прэтэндавала на намінацыю «Найлепшы рэгіянальны гурт». Адначасова за гэтыя гады Sciana актыўна канцэртуе па Беларусі і Польшчы. Геаграфія паездак па апошняй даволі шырокая — неаднаразова Варшава, Беласток, Гіжыцк, Галдап, Ходжаў, Катавіцы, Люблін, Венгаржэва і іншыя.

26-га лютага 2010 года гурт выпускае новы альбом «Кропка вяртаньня», запісаны ўжо з новым саксафаністам Яўгенам Лук’янчыкам.[1]

Гурт таксама прымаў удзел у прэзентацыі альбома «Перетворися на зброю» ўкраінскага гурта «Роллік’с» у 2012 годзе ў якасці госця. У тым жа 2012 годзе Сьцяна разам з Роліксам запісвае сумесны трэк «Беларусь-Украіна», іншая версія якога пазней уваходзіць у альбом «Мы застанемся» (2013).[2]

У 2014 годзе на польскім музычным фэсце «Rockowisko Gajnowka» гурт Сьцяна заваяваў дзве ўзнагароды — першае месца на міжнародным конкурсу і прыз глядацкіх сімпатыяў.[3]

У 2015 годзе гурт запісвае песню на ўкраінскай мове «Тепла зима», прысвечаную памяці украінскага музыкі Андрэя Кузьменкі ("Кузьмы" Скрябіна).[4]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

EP[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі