Перайсці да зместу

Scolopendra morsitans

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Scolopendra morsitans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scolopendra morsitans Linnaeus, 1758

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1090869
NCBI  943129
EOL  1033084

Scolopendra morsitans — від губаногіх мнаганожак сямейства Scolopendridae. Даўжыня цела — да 10 см, 21-23 пары ног. Укус лічыцца вельмі балючым.

Від сустракаецца ў многіх месцах зямнога шара: Антыльскія астравы, Паўднёвая Амерыка; пацверджаны выпадкі знаходжання ў ЗША, Паўднёвай, Усходняй, Заходняй і Паўночнай Афрыцы, Індыі, Інданезіі[1]. Завезена на востраў Святой Алены, на Гавайскія[2], Сейшэльскія, Каморскія, Маскарэнскія, Андаманскія і Нікабарскія астравы і ў Аўстралію. Паведамленні аб знаходках віду з Турцыі, Паўднёвай Еўропы і з Каўказа пакуль лічацца сумніўнымі. З Новай Зеландыі вядомыя дзве знаходкі (Daday 1889, Wyrmli 1975)[3].

Дадзены від апісаны пятым у родзе Scolopendra. У віда існуе 4 падвіды: S. m. scopoliana C. L. Koch, 1841 (апісана з Алжыра як самастойны від, прызнана падвідам Kraepelin (1903); S. m. calcarata Daday, 1891, з невядомага месцазнаходжання, апісана як падвід Kraepelin (1903); S. m. fasciata Attems, 1930, з Анголы, і S. m. amazonica Bycherl, 1946, з Манауса, Бразілія (часам прызнаецца самастойным відам).

Лічыцца небяспечным інвазіўным відам. Па даных сусветнай базы інвазіўных відаў[4], гэты від можа быць прычынай вымірання эндэмічнай вухавёрткі віду Labidura herculeana (прызнана вымерлай ў 2014 годзе) і гіганцкага віду наземных жукоў Aplothorax burchellii з вострава Святой Алены, а таксама, магчыма, некаторых эндэмічных насякомых вострава Узнясення.

На Мадагаскары дадзены від есць мясцовая птушка — Geobiastes squamiger.

  1. Сколопендра morsitans (линней, 1758). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2014. Праверана 14 верасня 2014.
  2. Rowland Shelley, William D. Perreira, Dana Anne Yee. The centipede Scolopendra morsitans L., 1758, new to the Hawaiian fauna, and potential representatives of the “S. subspinipes Leach, 1815, complex” (Scolopendromorpha: Scolopendridae: Scolopendrinae). digitalcommons.unl.edu. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 12 снежня 2018.
  3. R M. Shelley, G Edwards, Amazonas Chagas-Jr Introduction of the centipede Scolopendra morsitans L., 1758, into northeastern Florida, the first authentic North American record, and a review of its global occurrences (Scolopendromorpha: Scolopendridae: Scolopendrinae) // Entomological News. — 2005-01-01. — Т. 116. — С. 39–58.
  4. GISD. www.iucngisd.org. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022. Праверана 12 снежня 2018.