Serbska šula

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Serbska šula
Serbskasula.PNG
Арыгінальная
назва
Serbska šula
Тып перыядычнае выданне[d]

Выдавец Домавіна
Краіна
Заснавана 1948
Мова верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая мова
Вэб-сайт witaj-sprachzentrum.de:

Serbska šula (Сербская школа) — педагагічны часопіс, які выдаецца ў Германіі для патрэбаў дашкольнай і школьнай адукацыі лужычанаў. Матэрыялы ў часопісе публікуюцца ў большай частцы на верхнялужыцкай і ў меншай ступені — на ніжнялужыцкай мовах.

Першы нумар часопіса выйшаў у 1948 годзе па ініцыятыве лужыцкага нацыянальнага культурнага таварыства Домавіна. Часопіс прызначаўся для настаўнікаў, якія выкладаюць на лужыцкіх мовах. У 1952 годзе часопіс стаў органам Міністэрства адукацыі ГДР.

У наш час часопіс публікуе метадычныя матэрыялы па педагагічна-метадалагічным пытаннях для паляпшэння выкладання на лужыцкіх мовах.

Матэрыялы, якія публікуюцца ў часопісе падзяляюцца на тры часткі:

  • Першая частка пад назвай «Тэорыя і практыка». У гэтым раздзеле абмяркоўваюцца навуковыя пытанні навучальнага года.
  • Другая частка змяшчае прапанаваныя педагагічныя шаблоны, якія могуць выкарыстоўвацца падчас выкладання;
  • У трэцяй частцы абмяркоўваюцца бягучыя педагагічныя пытанні і навіны, а таксама публікуюцца матэрыялы па рэалізацыі культурна-моўнага праекта «Witaj».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Manfred Thiemann (Hrsg.): Sorben. Ein kleines Lexikon. = Serbja. Domowina, Bautzen 1989, ISBN 3-7420-0405-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]