Shahed 129
Shahed 129 | |
---|---|
![]() | |
Тып | баявы дрон[d] |
Вытворца | Іранская арганізацыя авіяцыйнай прамысловасці[d] |
Пачатак эксплуатацыі | 2012 |
![]() |
Shahed 129 (перс.: شاهد ۱۲۹) — іранскі аднаматорны сярэдневышынны беспілотны лятальны апарат вялікай працягласці палёту, распрацаваны Shahed Aviation Industries для Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Shahed 129 здольны выконваць баявыя і разведвальныя задачы і мае аўтаномнасць 24 гадзіны; ён падобны па памеры, форме і прызначэнню на амерыканскі MQ-1 Predator і лічыцца адным з самых эфектыўных дронаў на ўзбраенні Ірана. Назва БПЛА ў перакладзе з персідскага азначае «сведка», або «назіральнік».
БПЛА выкарыстоўваўся для авіяўдараў падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі і для пагранічнага патрулявання на ўсходняй мяжы Ірана[1]. Чакаецца, што разам з Saegheh Shahed 129 складуць аснову флоту высокатэхналагічных БПЛА Ірана як мінімум на 2020-я гады[1].
Праект[правіць | правіць зыходнік]
Распрацоўка пачалася ў 2005 годзе, калі Іранская самалётабудаўнічая прамысловая кампанія (HESA) пачала праектаванне БПЛА HESA-100. Па сутнасці, гэта была тая ж канструкцыя, што і ў Shahed 129, але карацей і з квадратным фюзеляжам. Пасля HESA-100 быў перайменаваны ў Shahed 123, а пасля ператвораны ў Shahed 129. Шэраг крыніц адзначаюць, што Shahed 129 быў скапіяваны з ізраільскага БПЛА Hermes 450, які пацярпеў катастрофу ў Іране[2].
Пастаўкі[правіць | правіць зыходнік]
Для КВІР запланаваны закупкі 40 БПЛА Shahed 129 да 2024 года. Пачаты пастаўкі ваенна-марской версіі дрона, якая атрымала назву «Сімург» (Simorgh).
Па паведамленні газеты Washington Post са спасылкай на звесткі амерыканскай разведкі, Іран адправіў у Расію першую партыю беспілотных лятальных апаратаў для выкарыстання падчас уварвання ва Украіну. Беспілотнікі Shahed і Mohajer-6 былі адпраўленыя 19 жніўня 2022 года[3].
Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Агульныя[правіць | правіць зыходнік]
- Экіпаж: няма
- Грузападымальнасць: 400 кг карыснай нагрузкі
- Даўжыня: 8 м
- Размах крылаў: 16 м
- Вышыня: 3,1 м
- Сілавая ўстаноўка: 1×чатырохцыліндравы чатырохтактны авіяцыйны рухавік Rotax 914 75 кВт (100 к. с.)
- Прапелеры: 3-лопасцевыя
Прадукцыйнасць[правіць | правіць зыходнік]
- Крэйсерская хуткасць: 150 км / г
- Баявая далёкасць: 1700 км
- Поўная далёкасць: 3400 км
- Аўтаномнасць палёту: 24 гадзіны
- Максімальная эксплуатацыйная столь: 7300 м
Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]
Бомбы: 4 × Садыд-345 ПГМ
Авіёніка[правіць | правіць зыходнік]
- Электрааптычны/інфрачырвоны датчык Oghab-6
- Лазерны далямер
Зноскі
- ↑ а б Taghvaee, Babak (Jul 27, 2017). "Shahed 129 Heads Iran's Armed UAV Force". Aviation Week & Space Technology. http://aviationweek.com/defense/shahed-129-heads-iran-s-armed-uav-force.
- ↑ Aniseh Bassiri Tabrizi and Justin Bronk. Armed Drones in the Middle East: Proliferation and Norms in the Region(недаступная спасылка). Royal United Services Institute (RUSI) (17 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 26 верасня 2022.
- ↑ Washington Post: Иран передал России беспилотники для войны в Украине, BBC, 30.08.2022