Shazam
| Shazam | |
|---|---|
| | |
| Скрыншот праграмы «Shazam» на «iOS». | |
| Тып | мабільная праграма, music recognition software[d] і сайт |
| Распрацоўшчык | Shazam[d] |
| Аперацыйная сістэма | Windows 8, Windows RT[d], Windows Phone[d], IOS, Windows Mobile[d], BlackBerry, Symbian OS, Android, Classic Mac OS[d], Windows 10 Mobile[d], watchOS[d] і macOS |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 1999 |
| Апошняя версія | |
| Сайт | shazam.com (англ.) |
Shazam (шазам) — бясплатны кросплатформавы праект, які дазваляе карыстальніку па гуку распазнаваць песні. Раней быў даступны толькі камерцыйны праект для мабільных прылад, цяпер ёсць праграмы для iOS, Android, macOS, watchOS і пашырэнне для Google Chrome.
Праграма выкарыстоўвае ўбудаваны мікрафон смартфона або камп’ютара, каб атрымаць кароткі ўзор гуку. Карыстальнік запісвае фрагмент гучання працягласцю 10 секунд, Shazam аналізуе яго, стварае ідэнтыфікатар і шукае адпаведнасць у базе даных з мільёнамі песень. Калі адпаведнасць знойдзена, праграма адпраўляе карыстальніку інфармацыю пра выканаўца, назву песні і альбом.[3] Некаторыя рэалізацыі Shazam уключаюць адпаведныя спасылкі на такія сэрвісы, як iTunes, Apple Music, Spotify або YouTube.
Кампанія Shazam Entertainment Limited заснавана ў 1999 годзе ў Лондане. 24 верасня 2018 года кампанія была набыта Apple за 400 мільёнаў долараў.[4]
Зноскі
- ↑ https://itunes.apple.com/ru/app/shazam/id284993459
- ↑ https://itunes.apple.com/us/app/shazam/id897118787
- ↑ How Shazam Works To Identify (Nearly) Every Song You Throw at It (англ.)(недаступная спасылка). Gizmodo. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2018. Праверана 13 мая 2017.
- ↑ Singleton, Micah. Apple confirms it has acquired Shazam. The Verge(англ.). Праверана 2017-12-11.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- shazam.com — афіцыйны сайт