Shoot-Out 2015 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Shoot-Out 2015, снукер)


Shoot-Out 2015
Фота
Сезон 2014/2015
Тэрміны 4 — 6 сакавіка 2015
Арэна Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы
Горад Блэкпул
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Betway
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £130,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Майкл Уайт
Фіналіст Сцяг Кітая Сяа Гадун
Лік 54:48
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 64
Колькасць матчаў 63
Колькасць фрэймаў 63
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 116 (Мартын Гоўлд)
←2014Shoot-Out2016→
Снукерны сезон 2014/2015
←Чэмпіянат свету
сярод ветэранаў
Адкрыты чэмпіянат Індыі→

Shoot-Out 2015 (таксама вядомы як Betway Shoot-Out 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 4 па 6 сакавіка 2015 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betway. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Леташні чэмпіён Дамінік Дэйл саступіў ужо ў першым раўндзе бельгійцу Луку Брэсэлю (20:65). Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт, які перайграў на сваім шляху да тытула Роберта Мілкінса (75:0), Джад Трампа (40:17), Тома Форда (107:16), Бэна Вуластана ў чвэрцьфінале (84:8), Кайрэна Уілсана ў паўфінальным матчы (76:53) і Сяа Гадуна ў напружаным фінальным паядынку (54:48). Такім чынам, 23-гадовы валіец выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры. На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Мартын Гоўлд аформіў брэйк у 116 балаў у другім раўндзе, а Шон Мёрфі здзейсніў серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betway. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £32000
Фіналіст £16000
Паўфіналісты £8000
Чвэрцьфіналісты £4000
1/8 фіналу £2000
1/16 фіналу £1000
1/32 фіналу £500
Найвышэйшы брэйк £2000
Агульны прызавы фонд £130000

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

На турніры Shoot-Out 2015 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (2), Дзін Дзюньхуэй (4) і Марка Фу (10).

Чацвёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у шосты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан Мак-Манус (19), Род Лоўлер (29), Кен Доэрці (34) і Найджэл Бонд (54). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2015 годзе сталі шасцёра гульцоў: Кайрэн Уілсан (53), Гэры Уілсан (55), Напон Саенхам (60), Сэм Бэйрд (62), Крыс Уэйклін (63) і Фрэйзер Патрык (64).

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе і Дамінік Дэйл у 2014 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2015 года стаў 52-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было 49 гадоў, а Дэйву Харальду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2015 стаў 19-гадовы Лука Брэсэль. Напону Саенхаму і Крысу Уэйкліну было па 22 гады, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П 100+ ПГ (£)[у 1]
1 1 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 1/8 фіналу (2011) 4 8 4 4 50% 1 4500
2 3 Сцяг Англіі Роні О'Саліван 05.12.1975 2011 Паўфінал (2011) 1 5 4 1 80% 2 8000
3 5 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 4 13 10 3 76.92% 0 37500
4 6 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2011 Чвэрцьфінал (2011) 2 5 3 2 60% 0 4500
5 7 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 1/16 фіналу (2014) 4 4 1 3 25% 0 2500
6 9 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 Фінал (2014) 4 12 8 4 66.67% 0 19500
7 8 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012, 2013) 4 6 2 4 33.33% 0 3000
8 11 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2011 Фінал (2013) 4 13 9 4 69.23% 0 20500
9 14 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 Паўфінал (2013) 4 10 6 4 60% 0 11000
10 27 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/8 фіналу (2014) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
11 13 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 4 5 1 4 20% 0 2500
12 12 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 4 6 2 4 33.33% 0 3000
13 16 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 4 12 8 4 66.67% 0 19500
14 15 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 2011 Чвэрцьфінал (2013) 4 8 4 4 50% 0 6000
15 17 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 4 14 10 4 71.43% 0 25500
16 18 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 Чвэрцьфінал (2012, 2014) 4 12 8 4 66.67% 0 10000
17 19 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2012 1/16 фіналу (2014) 3 4 1 3 25% 0 2000
18 21 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2011 Паўфінал (2014) 4 13 9 4 69.23% 1 13000
19 24 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Паўфінал (1990) 5 13 8 5 61.54% 0 6500
20 22 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 3 6 3 3 50% 0 3500
21 25 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2011 Паўфінал (2013) 4 9 5 4 55.56% 0 10000
22 23 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 Перамога (2013) 4 12 9 3 75% 1 37000
23 28 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 08.03.1972 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
24 31 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 Перамога (2014) 4 15 12 3 80% 0 39000
25 30 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2013) 4 5 1 4 20% 0 2500
26 29 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/32 фіналу
(2011, 2012, 2013, 2014)
4 4 0 4 0% 0 2000
27 32 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 Чвэрцьфінал (2014) 4 8 4 4 50% 0 6000
28 33 Сцяг Англіі Марк Кінг 28.03.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 4 9 5 4 55.56% 1 7000
29 35 Сцяг Англіі Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/16 фіналу (2011) 5 7 2 5 28.57% 0 2750
30 34 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/16 фіналу (2014) 2 3 1 2 33.33% 0 1500
31 37 Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 2 8 6 2 75% 0 8000
32 26 Сцяг Англіі Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 1/16 фіналу (2013, 2014) 3 5 2 3 40% 0 2500
33 36 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/8 фіналу (2014) 4 8 4 4 50% 0 4500
34 42 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 5 11 6 5 54.55% 0 4750
35 39 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 3 5 2 3 40% 0 3000
36 38 Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500
37 44 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 4 11 7 4 63.64% 0 9500
38 40 Сцяг Англіі Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/16 фіналу (2013) 3 4 1 3 25% 0 2000
39 46 Сцяг Англіі Том Форд 17.08.1983 2011 Паўфінал (2012) 4 9 5 4 55.56% 0 10500
40 43 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
41 41 Сцяг Англіі Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/8 фіналу (2013) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
42 45 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 1/8 фіналу (2012) 3 6 3 3 50% 0 3500
43 47 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2011 1/8 фіналу (2014) 4 6 2 4 33.33% 0 3500
44 48 Сцяг Англіі Майк Дан 20.11.1971 2011 Чвэрцьфінал (2011) 4 8 4 4 50% 0 6000
45 50 Сцяг Індыі Адыт'я Мехта 31.10.1985 2013 1/32 фіналу (2013, 2014) 2 2 0 2 0% 0 1000
46 56 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 4 8 4 4 50% 0 4500
47 53 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
48 52 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 27.11.1988 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
49 54 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2011 1/8 фіналу (2014) 4 8 4 4 50% 1 4500
50 55 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2011 Паўфінал (2011) 4 10 6 4 60% 0 10500
51 59 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 12.09.1985 2011 1/16 фіналу (2014) 4 5 1 4 20% 0 2500
52 61 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2013 1/8 фіналу (2013, 2014) 2 6 4 2 66.67% 0 4000
53 60 Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2015 0 0 0 0
54 65 Сцяг Англіі Найджэл Бонд 15.11.1965 1990 Перамога (2011) 5 15 11 4 73.33% 0 36000
55 57 Сцяг Англіі Гэры Уілсан 11.08.1985 2015 0 0 0 0
56 63 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000
57 66 Сцяг Англіі Джымі Уайт 02.05.1962 2011 1/32 фіналу
(2011, 2012, 2013, 2014)
4 4 0 4 0% 0 2000
58 49 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500
59 68 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 29.08.1969 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000
60 69 Сцяг Тайланда Напон Саенхам 15.07.1992 2015 0 0 0 0
61 71 Сцяг Англіі Дэйв Харальд 09.12.1966 2011 Паўфінал (2012) 4 10 6 4 60% 0 11000
62 72 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 17.06.1988 2015 0 0 0 0
63 73 Сцяг Англіі Крыс Уэйклін 06.03.1992 2015 0 0 0 0
64 75 Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык 08.11.1985 2015 0 0 0 0
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 12 лютага 2015 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (58) 65:20 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (24) Сцяг Англіі Марк Сэлбі (1) 19:52 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (25)
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (33) 23:69 Сцяг Англіі Джад Трамп (4) Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (34) 17:77 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (49)
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (47) 49:21 Сцяг Англіі Найджэл Бонд (54) Сцяг Індыі Адыт'я Мехта (45) 69:54 Сцяг Тайланда Напон Саянхам (60)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі (5) 66:6 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (43) Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну (52) 0:104 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (8)
Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус (19) 18:58 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (46) Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (53) 36:27 Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (31)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (59) 50:53 Сцяг Англіі Бары Хокінс (3) Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (48) 78:0 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (27)
Сцяг Англіі Марк Джойс (38) 34:46 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (42) Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (26) 16:10 Сцяг Англіі Гэры Уілсан (55)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (9) 9:53 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (62) Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (22) 62:11 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (30)
Сцяг Англіі Том Форд (39) 71:37 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (35) Сцяг Кітая Сяа Гадун (17) 59:48 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (56)
Сцяг Шатландыі Грэм Дот (15) 77:13 Сцяг Англіі Джымі Робертсан (41) Сцяг Англіі Алістэр Картэр (10) 21:9 Сцяг Англіі Марк Кінг (28)
Сцяг Англіі Род Лоўлер (29) 75:25 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (40) Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (37) 0:94 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (7)
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (12) 0:123 Сцяг Уэльса Марк Уільямс (14) Сцяг Англіі Джэймі Коўп (51) 23:69 Сцяг Англіі Бэн Вуластан (32)
Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (64) 61:52 Сцяг Англіі Марк Дэвіс (16) Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (6) 65:8 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен (23)
Сцяг Англіі Джо Пэры (11) 51:30 Сцяг Англіі Майк Дан (44) Сцяг Англіі Майкл Холт (21) 77:0 Сцяг Уэльса Раян Дэй (18)
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (50) 1:76 Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (63) Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (13) 0:75 Сцяг Уэльса Майкл Уайт (20)
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (36) 36:61 Сцяг Англіі Джымі Уайт (57) Сцяг Англіі Дэйв Харальд (61) 16:81 Сцяг Англіі Роні О'Саліван (2)

Другі раўнд (1/16 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (42) 42:38 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (6) Сцяг Англіі Джымі Уайт (57) 1:71 Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (53)
Сцяг Англіі Джо Пэры (11) 40:9 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (58) Сцяг Шатландыі Грэм Дот (15) 16:60 Сцяг Англіі Род Лоўлер (29)
Сцяг Англіі Роні О'Саліван (2) 0:55 Сцяг Англіі Том Форд (39) Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (46) 42:77 Сцяг Англіі Шон Мёрфі (5)
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (22) 117:0 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (47) Сцяг Кітая Сяа Гадун (17) 68:0 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (8)
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (62) 56:51 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (7) Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (63) 11:55 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (48)
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (49) 52:38 Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (64) Сцяг Англіі Бэн Вуластан (32) 55:10 Сцяг Індыі Адыт'я Мехта (45)
Сцяг Англіі Бары Хокінс (3) 89:4 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (25) Сцяг Англіі Алістэр Картэр (10) 15:48 Сцяг Англіі Майкл Холт (21)
Сцяг Уэльса Майкл Уайт (20) 40:17 Сцяг Англіі Джад Трамп (4) Сцяг Уэльса Марк Уільямс (14) 75:17 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (26)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (53) 62:5 Сцяг Англіі Бары Хокінс (3) Сцяг Англіі Том Форд (39) 16:107 Сцяг Уэльса Майкл Уайт (20)
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (22) 4:105 Сцяг Англіі Шон Мёрфі (5) Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (42) 50:12 Сцяг Уэльса Марк Уільямс (14)
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (49) 88:0 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (62) Сцяг Кітая Сяа Гадун (17) 64:8 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (48)
Сцяг Англіі Джо Пэры (11) 24:35 Сцяг Англіі Бэн Вуластан (32) Сцяг Англіі Майкл Холт (21) 83:0 Сцяг Англіі Род Лоўлер (29)

Чвэрцьфіналы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Уэльса Майкл Уайт (20) 84:8 Сцяг Англіі Бэн Вуластан (32)
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (42) 22:10 Сцяг Англіі Шон Мёрфі (5)
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (53) 71:0 Сцяг Англіі Майкл Холт (21)
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (49) 12:23 Сцяг Кітая Сяа Гадун (17)

Паўфіналы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (42) 18:19 Сцяг Кітая Сяа Гадун (17)
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (53) 53:76 Сцяг Уэльса Майкл Уайт (20)

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: Рэферы: Брэндан Мур.
Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 6 сакавіка 2015
Сяа Гадун (17)
Сцяг Кітая Кітай
48:54 Майкл Уайт (20)
Сцяг Уэльса Уэльс
32 Найвышэйшы брэйк 39
0 Соценныя брэйкі 0
0 Брэйкі 50+ 0

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

У рамках турніру Shoot-Out 2015 было зроблена было зроблена 25 паўсоценных брэйкаў (на 11 больш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі два былі соценнымі.

Па тры паўсоценныя серыі на турніры выканалі пераможца Майкл Уайт і Шон Мёрфі. Мёрфі таксама стаў адным з двух аўтараў соценных брэйкаў, здзейсніўшы серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда супраць Мартына Гоўлда. У сваю чаргу Гоўлд аформіў найвышэйшую серыю спаборніцтва ў 116 балаў у матчы другога раўнда супраць Роры Мак-Лаўда, за якую атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 1 1 0 116
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3 1 2 105; 60, 56
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2 0 2 94, 51
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 2 0 2 88, 51
Сцяг Англіі Майкл Холт 1 0 1 83
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1 0 1 78
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 3 0 3 76, 63, 51
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 2 0 2 71, 54
Сцяг Англіі Том Форд 1 0 1 71
Сцяг Англіі Бары Хокінс 1 0 1 64
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 2 0 2 63, 60
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1 0 1 62
Сцяг Англіі Роні О'Саліван 1 0 1 62
Сцяг Англіі Джад Трамп 1 0 1 60
Сцяг Кітая Сяа Гадун 1 0 1 55
Сцяг Тайланда Напон Саенхам 1 0 1 53
Сцяг Англіі Род Лоўлер 1 0 1 52
Увогуле 25 2 23 Найвышэйшы брэйк: 116 (Мартын Гоўлд)

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]