Sisymbrium

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Sisymbrium
Sisymbrium altissimum plant.jpg
Sisymbrium altissimum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sisymbrium L., 1753

Тыпавы від
Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   23311
NCBI   3729
EOL   60788
GRIN   g:11223
IPNI   13052-1

Sisymbrium — род травяністых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 90 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай паласе Паўночнага паўшар'я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы (Анды) і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі былога СССР расце 25 відаў. На Алтаі сустракаецца 4 віды[4].

Расце па камяністых схілах, у стэпах і як пустазелле на палях, агародах і ў садах, уздоўж дарог, пераважна на пясчаных глебах, багатых мергелем.

Шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе аднагадовыя і зімуючыя пустазеллі Sisymbrium loeselii, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale); на поўдні еўрапейскай часткі і ў Сярэдняй Азіі ― зімуючае пустазелле Sisymbrium altissimum; на ніжняй Волзе, Доне і Паўночным КаўказеSisymbrium volgense, які размножваецца каранёвымі атожылкамі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя, двухгадовыя, радзей шматгадовыя травы.

Лісце перыстараздзельнае або перыстанадрэзанае, голае або апушанае простымі валасінкамі.

Плод — струк.

Кветкі жоўтыя ў доўгіх гронках. Чашалісцікі прамыя або адтапыраныя. Пялёсткі з кіпцікаў, даўгавата-авальныя.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Пустазельныя віды ўтвараюць шмат дробнага насення, якое ўтрымлівае да 30 % тлустага алею. Многія віды — шкодныя або атрутныя расліны, паколькі ўтрымліваюць у насенні гліказіды тыпу сінігрыну, якія ўтвараюць пры расшчапленні гарчычныя алеі з вострым пахам і пякучым смакам.

Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

На пашах і пакладах Sisymbrium altissimum і Sisymbrium loeselii у маладым стане з'ядаюцца вярблюдамі, авечкамі, даюць добры сілас.

Насенне некаторых відаў у Азіі ўжываюць замест гарчыцы.

Некаторыя віды служаць у народзе для урачэбных мэтаў; напрыклад, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) ужываўся для лячэння лёгачных хвароб у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Існуе больш за 50 відаў роду[5].

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Звесткі пра род Sisymbrium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 
  4. Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители — Горно-Алтайск: Юч-Сумер – Белуха, 1992. (Праверана 24 лістапада 2009)
  5. Віды роду Sisymbrium паводле The Plant List.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гулявник на agbina.com  (Праверана 24 лістапада 2009)