Skyfall (песня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Skyfall, песня)
Перайсці да: рух, знайсці
«Skyfall»
Вокладка сінгла «Skyfall» (Адэлі, 2012)
Сінгл Адэлі
Выпушчаны

5 кастрычніка 2012

Фармат

CD single, digital download, 7" vinyl single

Запісаны

Май-жнівень 2012

Жанр

Поп, соўл

Працягласць

4:46

Лэйбл

XL, Columbia

Прадзюсар

Paul Epworth

Аўтары песні

Адэль Адкінс, Пол Эпуарт

Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія сінглаў Адэлі
«Turning Tables» «Skyfall»
(2012)
Храналогія галоўных тэм бандыяны
«Another Way to Die»
(2008)
«Skyfall»
(2012)

«Skyfall» — песня, выкананая спявачкай Адэль, якая стала галоўнай тэмай фільма пра Джэймса Бонда з аднайменнай назвай[3]. Была выпушчана ў 2012 годзе лэйбламі XL Recordings і Columbia Records. Трэк быў напісаны Адэль Адкінс і прадзюсарам Полам Эпуартам з аркестроўкай Дж. А. К. Рэдфарда[4]. «Skyfall» была выпушчана 5 кастрычніка ў 0:07 (GMT+1). Песня ганаравана прэміі «Залаты глобус» за лепшую песню ў рамках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» і атрымала прэмію «Оскар» у той жа катэгорыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адэль упершыню згадала, што запісвае «спецыяльны праект» у верасні 2011 у інтэрв'ю для The Jonathan Ross Show, прывядучы тым самым СМІ да меркавання, што яна будзе запісваць тэму для фільма[5]. Пазней, у красавіку 2012, яна распавяла NRJ, што выпусціць новы сінгл да канца 2012 года, але ён не будзе з'яўляцца часткай новага альбома[6]. Чуткі працягнулі распаўсюджвацца ў верасні 2012, калі яе заўважылі ў студыі Эбі Роўд, дзе Томас Ньюмэн запісваў музыку да фільма «Скайфол»[7].

Па чутках, песня павінна была першапачаткова звацца «Let The Sky Fall». У верасні 2012 года вакаліст групы OneRepublic, Раян Тэдэр напісаў у сваім Twitter, што ён чуў галоўны трэк фільма і тое, што гэта «лепшая тэма фільма пра Джэймса Бонда ў яго жыцці». Прэс-агент Адэль, Пол Мос, таксама згадаў песню ў сваім мікраблогу. Абодва пазней выдалілі паведамленні[8]. Інфармацыя пра вокладку сінгла прасачылася ў анлайн пазней, але дачыненне Адэль да праекта не было афіцыйна пацверджана да 1 кастрычніка[3].

Кампазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як Адэль падышла да напісання песні, яна прыцягнула Пола Эпуарта як свайго суаўтара і прадзюсара. Песня была запісана ў студыі Эбі Роўд у Лондане з аркестрам Дж. А. К. Рэдфарда. З аб'явай, што яна будзе выконваць галоўную тэму фільма, Адэль прызналася, што яна была ўстрывожана гэтым праектам з-за ціску тых, хто ўдзельнічалі ў стварэнні тэмы[9].

Зноскі

  1. Bill Lamb. Adele — Skyfall (англ.) . top40.about.com. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  2. Jody Rosen. Skyfall (англ.) . rollingstone.com (9.10.2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  3. 3,0 3,1 «Adele confirms Skyfall Bond theme song» BBC Newsbeat, retrieved 1 October 2012
  4. Skyfall sheet. Adele Official Twitter (1 October 2012). Праверана 1 кастрычніка 2012.
  5. Adele's back! Listen to the new James Bond theme tune, Skyfall, here. The Daily Mirror (5 October 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 5 кастрычніка 2012.
  6. Skyfall: Adele reported to be singing James Bond theme. BBC Radio 1 (18 September 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.
  7. Adele’s secret spy studio trip. The Sun (United Kingdom) (13 September 2012). Праверана 1 кастрычніка 2012.
  8. Adele's James Bond theme is best in my lifetime, says Ryan Tedder. Digital Spy (27 September 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.
  9. Skyfall Official Theme Song News: Release To Coincide With Bond's 50th Anniverary. 007.com. Eon Productions (1 October 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.