Shoot-Out 2011 (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Snooker Shoot-Out 2011)
Jump to navigation Jump to search
Shoot-Out 2011
Фота
Сезон: 2010/2011
Тэрміны: 28 — 30 студзеня 2011
Арэна: Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы
Горад: Блэкпул
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Caesars Casino Online
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £130,000
Прызавыя пераможцы: £32,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Уэльса Дарэн Морган
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Найджэл Бонд
Фіналіст: Сцяг Англіі Роберт Мілкінс
Лік: 58:24
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 63
Колькасць матчаў: 62
Колькасць фрэймаў: 62
Колькасць соценных серый: 4
Найвышэйшая серыя: 123 (Роні О'Саліван)
←1990Shoot-Out2012→
Снукерны сезон 2010/2011
←Мастэрс German Masters→

Shoot-Out 2011 (таксама вядомы як CaesarsCasino.com Shoot-Out 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 28 па 30 студзеня 2011 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў адноўленным розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Caesars Casino Online. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Найджэл Бонд, які перайграў на свяім шляху да тытула Джо Джогію (46:24), Стывена Лі (96:0), Роры Мак-Лаўда (47:45), Марка Кінга ў чвэрцьфінале (29:23), Маркуса Кэмбэла ў паўфінальным матчы (55:14) і Роберта Мілкінса ў фінальным паядынку (58:24). Такім чынам, 45-гадовы англічанін выйграў свой шосты прафесійны тытул у кар'еры і першы за больш чым 13 гадоў (пасля перамогі на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі чатыры соценныя серыі: Роні О'Саліван аформіў брэйкі ў 123 і 113 балаў, Марк Кінг здзейсніў серыю ў 112 ачкоў, а Альфрэд Бёрдэн выканаў сэнчуры-брэйк у 106 балаў.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Caesars Casino Online. Яна забяспечыла прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Агульны прызавы фонд
£130,000
Пераможца
£32,000
Фіналіст
£16,000
Паўфіналісты
£8,000
Чвэрцьфіналісты
£4,000
1/8 фіналу
£2,000
1/16 фіналу
£1,000
1/32 фіналу
£500
Вышэйшы брэйк
£2,000

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

На турніры Shoot-Out 2011 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел.

Восем гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у другі раз, г.зн. гулялі на турніры 1990 года: Стывен Хендры (14), Кен Доэрці (28), Найджэл Бонд (37), Стыў Дэвіс (41), Бары Пінчэс (44), Тоні Дрэга (46), Алан Мак-Манус (48) і Род Лоўлер (55). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняліся з турніру, не згуляўшы там ніводнага матча.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на турніры Shoot-Out 1990 года.

Р Гулец ДН Вынік М В П 100+ ПГ (£)
14 Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 13.01.1969 1/58 фіналу 1 0 1 0% 0 0
28 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1/8 фіналу 4 3 1 75% 0 750
37 Сцяг Англіі Найджэл Бонд 15.11.1965 1/16 фіналу 3 2 1 66,7% 0 500
41 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 22.08.1957 1/32 фіналу 2 1 1 50% 0 250
44 Сцяг Англіі Бары Пінчэс 13.07.1970 1/58 фіналу 1 0 1 0% 0 0
46 Сцяг Мальты Тоні Дрэга 22.09.1965 1/32 фіналу 2 1 1 50% 0 250
48 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 21.01.1971 1/2 фіналу 5 4 1 80% 0 2000
55 Сцяг Англіі Род Лоўлер 27.07.1971 1/32 фіналу 2 1 1 50% 0 250

Усе астатнія ўдзельнікі сталі дэбютантамі спаборніцтва. Лян Вэньбо зняўся з турніру, не згуляўшы ніводнага паядынку.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2011 года стаў 53-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 48 гадоў, а Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду — па 45. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2011 стаў 19-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу быў 21 год, а Дэвіду Морысу — 22.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх астатніх удзельнікаў спаборніцтва.

Чэмпіён свету
Р Ігрок ДН
1 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975
2 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982
3 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975
4 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987
5 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982
6 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983
7 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979
8 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981
9 Сцяг Англіі Роні О'Саліван 05.12.1975
10 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 12.05.1977
11 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986
12 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 27.08.1970
13 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 12.09.1985
15 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982
16 Сцяг Англіі Марк Кінг 28.03.1974
17 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976
18 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978
19 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972
20 Сцяг Англіі Стывен Лі 12.10.1974
21 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981
22 Сцяг Ганконга Мэцью Стывенс 11.09.1977
23 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 13.12.1977
24 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 05.03.1987
25 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980
26 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989
27 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979
29 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 12.11.1973
30 Сцяг Англіі Том Форд 17.08.1983
31 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 22.09.1972
32 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974
33 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971
34 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 08.03.1972
35 Сцяг Англіі Майк Дан 20.11.1971
36 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976
38 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 26.03.1971
39 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 29.06.1971
40 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975
42 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978
43 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 11.12.1969
45 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 29.08.1969
49 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 07.03.1985
50 Сцяг Англіі Дэйв Харальд 09.12.1966
51 Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 24.08.1972
52 Сцяг Англіі Эндзі Хікс 10.08.1973
54 Сцяг Англіі Сцюарт Пэтман 24.08.1975
56 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 05.02.1991
57 Сцяг Англіі Джымі Уайт 02.05.1962
58 Сцяг Англіі Джо Джогія 13.11.1975
59 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976
60 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах 28.07.1971
61 Сцяг Бельгіі Б'ёрн Ханевір 04.09.1976
63 Сцяг Англіі Джымі Робертсан 03.05.1986
66 Сцяг Англіі Мэцью Коўч 30.06.1974
70 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 27.11.1988
72 Сцяг Англіі Джымі Мікі 04.08.1971
79 Сцяг Ірландыі Майкл Джадж 12.01.1975

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 28 лістапада 2010 года перад фіналам Прэм'ер-лігі. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Мальты Тоні Дрэга П:А Сцяг Кітая Лян Вэньбо Сцяг Англіі Бары Пінчэс 15:106 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 31:74 Сцяг Уэльса Раян Дэй Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 65:24 Сцяг Англіі Бары Хокінс
Сцяг Англіі Стывен Лі 62:34 Сцяг Англіі Майкл Холт Сцяг Англіі Шон Мёрфі 28:30 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 46:24 Сцяг Англіі Джо Джогія Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 106:0 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт
Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 29:55 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 0:130 Сцяг Англіі Джо Пэры
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 82:6 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд Сцяг Англіі Джад Трамп 52:31 Сцяг Англіі Дэйв Харальд
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 27:16 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт Сцяг Шатландыі Грэм Дот 99:16 Сцяг Англіі Мэцью Коўч
Сцяг Англіі Том Форд 84:0 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1:81 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 15:71 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 85:30 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс
Сцяг Англіі Джымі Уайт 28:62 Сцяг Англіі Алістэр Картэр Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 38:55 Сцяг Англіі Род Лоўлер
Сцяг Ірландыі Майкл Джадж 26:72 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 36:67 Сцяг Англіі Майк Дан
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 7:93 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс Сцяг Англіі Сцюарт Пэтман 41:35 Сцяг Бельгіі Б'ёрн Ханевір
Сцяг Англіі Роні О'Саліван 113:0 Сцяг Ганконга Марка Фу Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 6:49 Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 24:72 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс Сцяг Англіі Эндзі Хікс 34:44 Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Сцяг Англіі Джымі Мікі 21:32 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 70:31 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл
Сцяг Англіі Марк Кінг 79:0 Сцяг Англіі Джымі Робертсан Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 46:31 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах

Другі раўнд (1/16 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 96:0 Сцяг Англіі Стывен Лі Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 54:47 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 30:31 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 49:50 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 67:1 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан Сцяг Англіі Род Лоўлер 34:93 Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Сцяг Англіі Майк Дан 66:59 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн Сцяг Англіі Алістэр Картэр 48:57 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 54:9 Сцяг Англіі Том Форд Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 15:52 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 37:34 Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл Сцяг Англіі Марк Кінг 120:0 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 61:57 Сцяг Мальты Тоні Дрэга Сцяг Англіі Джо Пэры 25:83 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 89:6 Сцяг Англіі Сцюарт Пэтман Сцяг Уэльса Раян Дэй 53:40 Сцяг Шатландыі Грэм Дот

Трэці раўнд (1/8 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Марк Кінг 61:5 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен Сцяг Уэльса Раян Дэй 22:48 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 47:45 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 63:13 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 6:52 Сцяг Англіі Майк Дан Сцяг Англіі Роні О'Саліван 123:6 Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Сцяг Англіі Джад Трамп 39:37 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 88:0 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан

Чвэрцьфіналы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 50:27 Сцяг Англіі Джад Трамп
Сцяг Англіі Марк Кінг 23:29 Сцяг Англіі Найджэл Бонд
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 49:57 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл
Сцяг Англіі Роні О'Саліван 94:14 Сцяг Англіі Майк Дан

Паўфіналы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 55:14 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 72:35 Сцяг Англіі Роні О'Саліван

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: Рэферы: Мікаэла Таб.
Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 30 студзеня 2011.
Найджэл Бонд
Сцяг Англіі Англія
58:24 Роберт Мілкінс
Сцяг Англіі Англія
38 Найвышэйшая серыя 16
0 Соценныя серыі 0
0 Серыі 50+ 0

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

У рамках турніру Shoot-Out 2011 было зроблена было зроблена 14 паўсоценных брэйкаў, з якіх чатыры былі соценнымі.

Больш за адну паўсоценную серыю на турніры выканалі толькі Роні О'Саліван (3 серыі) і Джо Пэры (2 серыі). О'Саліван таксама стаў і лідарам па соценным брэйкам, аформіўшы серыі ў 123 і 113 балаў. Серыя ў 123 ачкі, здзейсненая ў матчы 1/8 фіналу супраць Марка Сэлбі, стала найвышэйшым брэйкам спаборніцтва і прынесла англічаніну дадатковы прыз у £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
Сцяг Англіі Роні О'Саліван 3 2 1 123, 113; 90
Сцяг Англіі Марк Кінг 1 1 0 112
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1 1 0 106
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1 0 1 93
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1 0 1 92
Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 1 0 1 85
Сцяг Англіі Том Форд 1 0 1 84
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1 0 1 81
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 1 0 1 76
Сцяг Англіі Джо Пэры 2 0 2 71, 53
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1 0 1 70
Увогуле 14 4 10 Вышэйшы брэйк: 123 (Роні О'Саліван)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]