Space Station 13
| Space Station 13 | |
|---|---|
![]() Лагатып гульнi | |
| Распрацоўшчыкі | Exadv1[1] |
| Дата выпуску | люты 2003 [2] |
| Ліцэнзія | GPLv3[3] |
| Жанр | экшн, пясочніца, сімулятар выжывання, камп’ютарная ролевая гульня |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | Windows, Linux |
| Гульнявы рухавік | BYOND |
| Рэжымы гульні | мнагакарыстальніцкі |
| Мова інтэрфейсу | англійская |
| Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне |
| Кіраванне | клавіятура, мыш |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Space Station 13 (англ.: Касмічная станцыя 13) — мнагакарыстальніцкая камп’ютарная гульня пра працу і жыццё персаналу на касмічнай станцыі з элементамі выжывання[4]. Гульня распрацавана незалежным распрацоўшчыкам Exadv1 на гульнявым рухавіку BYOND, мае тайлавую 2D графіку і даступная на платформах Windows. Прынцып развіцця гульні заснаваны на вядучай ролі супольнасці гульцоў[5].
У гульні кожны ігрок выконвае сваю ролю на станцыі, а агульная калектыўная мэта персаналу — падтрымліваць працаздольнасць станцыі ва ўмовах катастрофы, унутранага сабатажу або іншых антаганістычных сіл.
Гульня шмат у чым будуецца на вербальных камунікацыях, таму рэкамендуецца гуляць толькі на серверы з адпаведнай лакалізацыяй для гульцоў.
Гульнявы працэс
[правіць | правіць зыходнік]
Гульнявы працэс базуецца на ролевым выкананні, сацыяльным узаемадзеянні гульцоў, разнастайнасці гульнявых механік і арганiзаванасцi супраць небяспек, што пагражаюць станцыі.
Прафесіі
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова кожны гулец атрымлівае пэўную прафесію, якая вызначае ролю, якую ён будзе выконваць. Гэта забяспечваецца не толькі ролевым выкананнем, але і гульнявой механікай. Так, амаль у кожнай прафесіі ёсць свая вобласць на станцыі, да якой ёй ёсць доступ, але іншым — няма. Напрыклад, дзверы на кухню можа адкрыць толькі кухар, і іншым будзе складаней туды пранікнуць. На пачатку раунда гулец з’яўляецца ў памяшканні ў адпаведнасці са сваёй прафесіяй і атрымлівае ў распараджэнне шэраг рэдкіх або унікальных інструментаў, недаступных іншым ролям. Для выкарыстання шэрагу прадметаў патрэбныя пэўныя веды (напрыклад, клоўн не ўмее ўзломваць шлюзы, а інжынер не ўмее разводзіць слізняў, неабходных для даследаванняў у галіне ксенабіялогіі[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ giantbomb.com - Space Station 13. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2015. Праверана 11 ліпеня 2015.
- ↑ Space Station 13 - Server List. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
- ↑ Унутрыгульнёвы графічны кантэнт пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 United States, чытаемы літарны пад GPLv3.
- ↑ Space Station 13: a multiplayer space station simulator about monkeys, insane AI, cultists and paperwork. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015. Праверана 11 ліпеня 2015.
- ↑ супольнасцi гульцоўAbout SS13. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
- ↑ Блогi / Space Station 13 — гульня, якую абдзелiлi ўвагай (руск.). PlayGround.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017. Праверана 2 сакавіка 2017..
